Сэрбская мова
Сэ́рбская мо́ва (српски језик/srpski jezik) — адна з паўднёваславянскіх моваў. Распаўсюджаная ў Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі, Паўночнай Македоніі, а таксама ў ЗША ды Аўстраліі. Да 90-х гадоў XX стагодзьдзя сэрбская мова (разам з харвацкай) зьяўлялася адным з варыянтаў сэрбскахарвацкай.
Сэрбская | |
српски језик, srpski jezik | |
Ужываецца ў | Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, Харватыі і іншых краінах |
---|---|
Рэгіён | Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | больш за 12 мільёнаў[1] |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, на Косаве і некаторых муніцыпалітэтах Паўночнай Македоніі |
Рэгулюецца | Кіраваньне па стандартызацыі сэрбскай мовы |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][2] |
Пісьмо | сэрбскі кірылічны альфабэт і гаевіца[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | sr |
ISO 639-2(Б) | scc |
ISO 639-2(Т) | scc |
ISO 639-3 | srp |
SIL | scc |
Асаблівасьці
рэдагавацьМове ўласьцівыя доўгія і кароткія галосныя ды танічны (музычны) націск, што адрозьнівае яе ад іншых славянскіх моваў. Існуе складаўтваральны санант [r].
Назоўнікі, прыметнікі і займеньнікі зьмяняюцца па склонах.
Дзеяслоў мае дасканалую сыстэму спражэньня: чатыры шэрагі простых ды складаных формаў мінулага часу, два шэрагі формаў будучага часу. Інфінітыў можа замяняць канструкцыя з злучнікам «да» і формай цяперашняга часу.
Гісторыя
рэдагавацьЛітаратурная мова (сэрбскахарвацкая) была створаная ў першай палове XIX стагодзьдзя на аснове штокаўскіх гаворак. У яе фармаваньні выбітную роль адыграў Вук Караджыч, які рэфармаваў правапіс і выдаў слоўнік сэрбскае мовы (першае выданьне — 1818). Аб’яднаньне ў літаратурнай мове асаблівасьцяў розных дыялектаў дало вялікую варыятыўнасьць літаратурнай мовы як у лексыцы, так у фанэтыцы і марфалёгіі. Артаэпічная норма вымаўленьня — падвоеная: на месцы старога «яця» (Ѣ) дапускаецца вымова [e] (збольшага ў Сэрбіі) або [je] (збольшага ў Чарнагорыі), што адпаведна называецца э'каўскай і ’іекаўскай нормамі.
Старажытнейшыя пісьмовыя помнікі датуюцца XII стагодзьдзем: Грамата Куліна, напісаная кірыліцай 1189 г. і Міраслаўлева эвангельле (1192 г.). У сучаснай мове выкарыстоўваецца як лацінскі альфабэт (у Харватыі, Босьніі і Чарнагорыі) так і кірыліца (збольшага ў Сэрбіі, Босьніі і паўночных раёнах Чарнагорыі).
Альфабэт
Прыклад
рэдагаваць«Тамо далеко» (народная песьня)
- Тамо далеко, далеко од мора,
- Тамо је село моје, тамо је Србија
- Тамо је село моје, тамо је Србија
- О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
- Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
- Тамо далеко, где цвета лимун жут,
- Тамо је српској војсци једини био пут
- Тамо је српској војсци једини био пут
- О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
- Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
- Тамо далеко где цвета бели крин,
- Тамо су животе дали заједно отац и син
- Тамо су животе дали заједно отац и син
- О зар је морала доћ, та тужна несрећна ноћ
- Када си драгане мој, отишао у крвави бој.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Srpski jezik govori 12 miliona ljudi
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію сэрбскай мовай |
Сэрбская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў