Тымішаара
Тымішаара (па-румынску: Timișoara [timiˈʃo̯ara], назва паходзіць ад па-вугорску: Temesvar) — горад на захадзе Румыніі, гістарычны цэнтар вобласьці Банат, адміністрацыйны цэнтар жудзецу Тыміш. Насельніцтва — 319 279 чалавек. Плошча — 130,5 км².
Тымішаара | |||||
рум. Timișoara | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1212 | ||||
Краіна: | Румынія | ||||
Гістарычная вобласьць: | Банат | ||||
Жудзец: | Тыміш | ||||
Кіраўнік: | Дамінік Фрыц[d][1] | ||||
Плошча: | 130,5 км² | ||||
Вышыня: | 90 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 319 279 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2446,58 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | (+40) 02 56 | ||||
Паштовы індэкс: | 300001-300990 | ||||
Нумарны знак: | TM | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°45′35″ пн. ш. 21°13′48″ у. д. / 45.75972° пн. ш. 21.23° у. д.Каардынаты: 45°45′35″ пн. ш. 21°13′48″ у. д. / 45.75972° пн. ш. 21.23° у. д. | ||||
Тымішаара | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт (рум.) |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя зьвесткі пра горад Тэмэшвар гісторыкі знаходзяць у крыніцах XIII стагодзьдзя, калі ён быў спустошаны татарамі. У XIV стагодзьдзі гэта была невялікая фартэцыя пасярод балотаў. Вугорскі кароль Карл Робэрт, які наведаў гэтыя краі ў 1307 годзе, загадаў пабудаваць тут палац, а ў XV стагодзьдзі горад некаторы час служыў рэзыдэнцыяй вялікага Гуньядзі. Тэмэшвар быў першым горадам Вугорскага каралеўства, які атрымаў уласны герб (1365); на ім быў намаляваны цмок, які, верагодна, сымбалізаваў багамільскую ерась.
У 1552 годзе Тэмэшвар быў узяты турэцкімі войскамі на чале з Ахмэд-пашой. За 160 гадоў у якасьці цэнтру Тэмэшварскага эялету горад зьведаў моцны мусульманскі ўплыў, тут будаваліся мячэты. Пасьля таго, як Яўген Савойскі адваяваў яго ў турак у 1716 годзе, Габсбургі плянамерна зьнішчылі сьляды асманскага валадарства, перабудаваўшы цэнтар гораду ў стылі барока.
Пры распадзе Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 годзе Тымішаару спрабавалі далучыць сэрбы, але ўжо ў 1919 годзе горад атрымаў румынскую адміністрацыю. У канцы 1930-х тут быў збудаваны найбуйнейшы праваслаўны храм Румыніі — Тымішаарскі сабор. Падчас Другой сусьветнай вайны горад падвяргаўся моцным бамбардзіроўкам хаўрусьнікаў.
16 сьнежня 1989 году з народнага выступленьня ў Тымішаары, выкліканага рашэньнем уладаў аб высяленьні пастара Ласла Цёкеша, пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да зьвяржэньня Нікалае Чаўшэску.
Транспарт
рэдагавацьГрамадзкі транспарт гораду прадстаўлены 10 трамвайнымі, 8 тралейбуснымі і 20 аўтобуснымі лініямі. У горадзе разьмешчаны трэці паводле пасажыраабароту аэрапорт у краіне.
Горад зьяўляецца важным чыгуначным і транспартным цэнтрам і злучаны з усімі іншымі буйнымі гарадамі Румыніі.
Славутасьці
рэдагаваць- Тымішаарскі сабор
- Тымішаарская катэдра
- Палац Даўэрбах
- Барокавы палац
- Палац Гуньядзі, у якім разьмешчаны Нацыянальны музэй Банату
- Старая ратуша
- Чумны слуп
Галерэя
рэдагавацьЧумны слуп | Пляц Перамогі з Тымішаарскім саборам | Пляц Унірыі ў старой частцы гораду |
Гарады-сябры
рэдагавацьТымішаара зьяўляецца горадам-сябрам наступных гарадоў:
Літаратура
рэдагаваць- Petrovics I. The fading glory of o former royal seat: the case of medieval Temesvär // The Man of Many Devices, who Wandered Full Many Ways: Festschrift in Honour of János M. Bak. Central European University Press, 1999. P. 527-538.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мескае насельніцтва (анг.)