Цюрых
Цю́рых (па-нямецку: Zürich; De-Zürich.ogg ) — горад на паўночным усходзе Швайцарыі, адміністрацыйны цэнтар кантону Цюрых, на рацэ Лімат і Цюрыскім возеры.
Цюрых | |||||
ням. Zürich | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | II стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Швайцарыя | ||||
Кантон: | Цюрых | ||||
Кіраўнік: | Карынэ Маўх[d][1] | ||||
Плошча: | 91,88 км² | ||||
Вышыня: | 408 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 366 145 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3985,03 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | +41 44 | ||||
Паштовыя індэксы: | 8000—8099 | ||||
Нумарны знак: | ZH | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°22′28″ пн. ш. 8°32′28″ у. д. / 47.37444° пн. ш. 8.54111° у. д.Каардынаты: 47°22′28″ пн. ш. 8°32′28″ у. д. / 47.37444° пн. ш. 8.54111° у. д. | ||||
Цюрых | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.stadt-zuerich.ch |
Першапачаткова быў рымскім умацаваньнем, як горад упершыню згадваецца ў 929 годзе. Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтар Швайцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эрлікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае значную долю прадукцыі швайцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасьці. Заводы канцэрну «Броўн, Бовэры» вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталяваньня. Больш за 80% прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсьць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасьці. Міжнародны аэрапорт.
Цюрых — культурны цэнтар Швайцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Эўропе опэрны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музэй Швайцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя строі, мастацтва), карцінная галерэя «Кунстгаўз», музэй Усходу. Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (XII—XV стагодзьдзі) і Фраўмюнстэр (XIII—XIV стагодзьдзі), ратуша (XVII стагодзьдзе), барочныя дамы гільдыяў (XVII—XVIII стагодзьдзі). Унівэрсытэт.
У Цюрыху працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швайцарцы, так і іншаземцы. Тут жылі ды працавалі Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Юго, Рыхард Вагнэр, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альбэрт Айнштайн.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (ням.)