Ванку́вэр (па-ангельску: Vancouver) — горад на заходнім узьбярэжжы Канады, буйнейшы горад правінцыі Брытанская Калумбія і восьмы па колькасьці насельніцтва горад краіны. Насельніцтва 612 тыс. чал., у агламэрацыі Вялікі Ванкувэр (Greater Vancouver) пражывае звыш 2,3 млн чал. (трэцяя па памерах агламэрацыя ў Канадзе).

Ванкувэр
анг. Vancouver
Герб Ванкувэру Сьцяг Ванкувэру
Дата заснаваньня: 1886
Краіна: Канада
Правінцыя: Брытанская Калумбія
Кіраўнік: Кен Сым[d][1]
Плошча:
  • 115 км²
Вышыня: 2 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 604, 778, 236
Паштовы індэкс: V5K
Геаграфічныя каардынаты: 49°15′39″ пн. ш. 123°6′50″ з. д. / 49.26083° пн. ш. 123.11389° з. д. / 49.26083; -123.11389Каардынаты: 49°15′39″ пн. ш. 123°6′50″ з. д. / 49.26083° пн. ш. 123.11389° з. д. / 49.26083; -123.11389
Ванкувэр на мапе Канады
Ванкувэр
Ванкувэр
Ванкувэр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://vancouver.ca/

Месца разьмяшчэньня Ванкувэру мае назву Ніжняя вялікая зямля (Lower Mainland), што падкрэсьлівае яго знаходжаньне на ўзьбярэжжы кантынэнтальнай часткі рэгіёну, у супрацьпастаўленьні востраву Ванкувэр, на якім разьмяшчаецца адміністрацыйны цэнтар правінцыі — горад Вікторыя.

Назва гораду ўтворана ад галяндзкага «van Coevorden», што азначае паходжаньне ад/з (галяндзкае «van») Кувордэну (горад у Нідэрляндах).

Насельніцтва Ванкувэру этнічна разнастайнае, для больш як паловы жыхароў гораду ангельская мова ня ёсьць роднай.

Мясцовасьць засяляецца эўрапейцамі з 1860-х. Імпульс перасяленьню надалі залатыя ліхаманкі (каньён Фрэёзэра і Карыбу), затым доўгі час — да 1980-х — горад быў цэнтрам рэгіёну здабычы і апрацоўкі мясцовай сыравіны (лес, карысныя выкапні, рыба, сельскагаспадарчая прадукцыя). У апошнія дзесяцігодзьдзі ідзе моцная дывэрсыфікацыя гаспадарчай актыўнасьці, рост сэктару паслугаў. На сёньняшні дзень другое месца ў эканоміцы гораду пасьля лясной прамысловасьці займае турызм. Ванкувэр — трэці па велічыні цэнтар кінавытворчасьці Паўночнай Амэрыкі пасьля Лос-Анджэлесу і Нью-Ёрку.

Горад валодае дастаткова разьвітой сеткай гарадзкога пасажырскага транспарту, хаця і меншай ў параўнаньні зь іншымі гарадамі Канады, што тлумачыцца вялікай шчыльнасьцю засяленьня цэнтральнай часткі гораду і адсутнасьцю неабходнасьці перамяшчэньня вялікіх мас людзей паміж рознымі раёнамі гораду, у прыватнасьці, з прыгарадаў. Агульная пляніроўка гораду забясьпечвае высокую якасьць жыцьця гараджан, тэарэтыка-практычныя падыходы да яе атрымалі назву Ванкувэрызм, як альтэрнатыва распаўзаньню гарадоў, іх прыгарадаў на суседнія землі (Urban sprawl).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць