Скоп’е
Ско́п’е (па-македонску: Скопје) — сталіца і найбуйнейшы горад Паўночнай Македоніі. Насельніцтва на 2002 год складала 506 926 жыхароў.
Скоп’е | |||||
мак. Скопје | |||||
| |||||
Краіна: | Паўночная Македонія | ||||
Кіраўнік: | Данэла Арсоўска[d] | ||||
Плошча: | 571,46 км² | ||||
Вышыня: | 240 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2002) | |||||
колькасьць: | 506 926 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 887,07 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +389 02 | ||||
Паштовы індэкс: | 1000 | ||||
Нумарны знак: | SK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°59′46″ пн. ш. 21°25′54″ у. д. / 41.99611° пн. ш. 21.43167° у. д.Каардынаты: 41°59′46″ пн. ш. 21°25′54″ у. д. / 41.99611° пн. ш. 21.43167° у. д. | ||||
Скоп’е на мапе Паўночнай Македоніі ![]() ![]() Скоп’е | |||||
![]() | |||||
http://www.skopje.gov.mk/ |
Гісторыя Рэдагаваць
Скоп’е ўпершыню было згадана Кляўдыюсам Пталямэем пад антычным імем «Скубі». Горад быў створаны ў III стагодзьдзі да н. э., а ў 164 годзе да н. э. ён трапіў пад уладу Рыму і стаўся правінцыі Мэзія. У 84 або 85 годзе н. э. імпэратар Даміцыян заснаваў тут калёнію, якая стала пасьля вялікім горадам. З прыходам славянаў у VI стагодзьдзі горад быў захоплены племенем брсяцы, якое дало яму імя «Скоп’е». Падчас валадарства цара Самуіла Скоп’е стаўся на кароткі пэрыяд сталіцай Баўгарскага царства. У далейшым горад напераменку трапляў пад уладу Бізайнтыйскай імпэрыі і Сэрбіі.
19 студзеня 1392 году горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эврэноса і атрымаў імя «Ускюб» (Üsküp) [2]. 25—26 кастрычніка 1689 году горад быў заняты аўстрыйскім генэралам Энгельбэртам д’Уга Пікаляміні, які быў вымушаны падпаліць Скоп’е з-за эпідэміі халеры. Горад гарэў два дні і быў неўзабаве цалкам зьнішчаны. У XIX стагодзьдзі Скоп’е ізноў стаўся буйным горадам. 25 кастрычніка 1912 году скончылася 520-гадовае асманскае валоданьне горадам, але ўжо ў наступным годзе горад быў захоплены сэрбскім войскам і атрымаў сэрбскую назву — «Скопле».
Падчас Першай сусьветнай вайны Скоп’е знаходзіўся пад акупацыяй баўгарскіх і аўстра-вугорскім сілаў, але зь ейным сканчэньнем горад увайшоў у склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў. У Каралеўстве Югаславія з 1929 па 1941 гады Скоп’е зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам Вардарскай банавіны. У Другой сусьветнай вайне Скоп’е было паўторна акупавана Баўгарыяй, хаўрусьнікам нацысцкай Нямеччыны. 22 красавіка 1941 году баўгарскае войска заняло Скоп’е і заставалася ў горадзе да капітуляцыі Баўгарыі 9 верасьня 1944 году. 13 лістапада 1944 году горад быў канчаткова вызвалены ад нямецкіх войскаў[2].
Пасьля 1944 году горад пачаў хутка разьвівацца, што дазволіла яму стаць індустрыяльным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. 26 чэрвеня 1963 году ранкам Скоп’е быў разбураны землятрусам (6,9 балаў паводле шкалы Рыхтэра), у выніку якога 1070 жыхароў загінулі і больш за 20 тысячаў засталіся без прытулку. Пасьля землятрусу горад быў адноўлены паводле пляну японскага архітэктара Кэндзо Тангэ.
Эканоміка Рэдагаваць
Скоп’е зьяўляецца сярэднім эўрапейскім горадам, але з-за сваёй адміністрацыйнай функцыі, яго можна параўнаць зь невялікімі рэгіянальнымі мегаполісамі, як то Сафія і Тэсалёнікі[3]. Дзякуючы таму, што Скоп’е зьяўляецца сталіцай і найбуйнейшым горадам у Паўночнай Македоніі, тут канцэнтруецца значная доля нацыянальнай эканомікі. Скопскі рэгіён, які ахоплівае горад Скоп’е і некаторыя суседнія муніцыпалітэты, вырабляе 45,5% македонскага СУП[4]. У 2009 годзе рэгіянальны СУП на душу насельніцтва склаў 6 565 даляраў ЗША, або 155% ад СУП на душу насельніцтва Паўночнай Македоніі. Гэтая лічба, аднак, меншая за такі ж паказчык Сафіі (10 106 даляраў ЗША), Сараева (10 048 даляраў ЗША) або Бялграду (7983 даляры ЗША), але вышэй за Тырану (4126 даляраў ЗША).
З-за таго, што ў краіне больш няма іншых даволі вялікім гарадоў, а таксама з-за разьмяшчэньня ў горадзе палітычнай і эканамічнай цэнтралізацыі, вялікая колькасьць македонцаў, якія пражываюць за межамі Скоп’е, працуюць у самом горадзе. Дынамізму гораду таксама спрыяе адток сельскага насельніцтва, а ня толькі з Паўночнай Македоніі, але і з Косава, Альбаніі і Паўднёвай Сэрбіі[5].
Ад 1995 году ў Скоп’і працавала «Македонская біржа». У горадзе месьціліся галаўныя сядзібы такіх буйных прадпрыемстваў, як «Македонскі Тэлекам» і «Электрастанцыі Паўночнай Македоніі».
Асобы Рэдагаваць
- Улада Ўрошавіч — літаратар
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ http://www.stat.gov.mk/pdf/kniga_13.pdf
- ^ A brief highlight of the history of Skopje. // Skopje.gov.mk
- ^ Michel Dimou et El Mouhoud Mouhoud (2008). Urbanisation, effets d'agglomération et disparités régionales. Editions L'Harmattan. p. 142. ISBN 9782296204034.
- ^ Gross domestic product and gross fixed capital formation, by regions, 2009 (PDF). State Statistical Office of the Republic of Macedonia.
- ^ William Bartlett, Hristina Cipusheva, Marjan Nikolov and Miroljub Shukarov (2010). The Quality of Life and Regional Development in FYR Macedonia. Hrčak, Portal znanstvenih časopisa Republike Hrvatske.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Афіцыйны партал гораду
- Скоп’е ўначы. Фотагалерэя