Бухарэст

сталіца Румыніі

Бухарэ́ст (па-румынску: București) — сталіца й самы буйны горад Румыніі. Разьмешчаны на паўднёвым усходзе краіны на беразе ракі Дымбавіца, менш чым за 70 км на поўнач ад ракі Дунай. Горад зьяўляецца культурным, індустрыяльным і фінансавым цэнтрам краіны. Бухарэст упершыню згадваецца ў дакумэнтах у 1459 годзе. Сталіцай Румыніі ён стаў у 1862 годзе й зьяўляецца цэнтрам румынскіх СМІ, культуры й мастацтва.

Бухарэст
рум. București
Бухарэст
Герб Бухарэсту Сьцяг Бухарэсту
Першыя згадкі: 1459
Краіна: Румынія
Кіраўнік: Нікушор Дан[d]
Плошча: 228 км²
Вышыня: 70 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 1 716 961 чал.[1]
шчыльнасьць: 7530,53 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 010011–062397
Нумарны знак: B
Геаграфічныя каардынаты: 44°24′48.1″ пн. ш. 26°5′52.0″ у. д. / 44.413361° пн. ш. 26.097778° у. д. / 44.413361; 26.097778Каардынаты: 44°24′48.1″ пн. ш. 26°5′52.0″ у. д. / 44.413361° пн. ш. 26.097778° у. д. / 44.413361; 26.097778
Бухарэст на мапе Румыніі
Бухарэст
Бухарэст
Бухарэст
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.pmb.ro/

Архітэктура гораду ўяўляе сабой сумесь гістарычных, міжваеннай, камуністычнай эпохі, а таксама сучаснай архітэктуры. У пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі, элегантная архітэктура гораду і выдасканаленасьць ягонай эліты дапамаглі зарабіць месту мянушку «Маленькі Парыж» (рум. Micul Paris)[2].

Насельніцтва складае 1 716 961[1] жыхароў (2021). Бухарэст зьяўляецца дзявятым паводле колькасьці насельніцтва горадам у Эўрапейскім Зьвязе, пасьля Лёндана, Бэрліну, Мадрыду, Рыму, Парыжу, Вены, Гамбургу й Варшавы. Эканамічна Бухарэст зьяўляецца самым квітнеючым горадам у Румыніі[3] і зьяўляецца адным з асноўных прамысловых цэнтраў і транспартных вузлоў Усходняй Эўропы.

Геаграфія

рэдагаваць

Бухарэст разьмешчаны на берагах ракі Дымбавіца, якая ўпадае ў раку Арджэш, што ў сваю чаргу зьяляецца прытокам Дунаю. У горадзе маюцца некалькі азёраў, найбольш важнымі зь якіх зьяўляюцца возеры Хэрэстрэў, Флараска, Тэй і Калентына, што распасьціраюцца ў паўночнай частцы гораду, уздоўж ракі Калентына, прытоку Дымбовіцы. Акрамя таго, у цэнтры сталіцы маецца невялікае штучнае возера Чышміджыў у асяродзьдзі садоў Чышміджыў. Сады маюць багатую гісторыю, часьцяком зьяўляючыся местам наведваньня паэтамі й пісьменьнікамі. Сады былі адчынены ў 1847 годзе паводле пляну нямецкага архітэктара Карла Маера, сады зьяўляюцца асноўнымі рэкрэацыйным аб’ектам у цэнтры гораду.

Акрамя Чышміджыў Бухарэст утрымлівае іншыя паркі і сады, у тым ліку парк Хэрэстрэў і Батанічны сад. Парк разьмешчаны ў паўночнай частцы гораду ў раёне возера Хэрэстрэў, і ўключае ў сябе таксама музэй. Батанічны сад зьяўляецца найбуйнейшым у сваім родзе ў Румыніі і ўтрымлівае больш за 10 тысячаў відаў расьлінаў, многія зь якіх зьяўляюцца экзатычнымі, і раней былі ва ўласнасьці каралеўскай сям’і[4].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Бухарэст у 1717 годзе.

У гісторыі Бухарэсту чаргаваліся пэрыяды разьвіцьця й заняпаду ад раньніх паселішчаў у старажытнасьці да наданьня гораду статусу нацыянальнай сталіцы Румыніі ў канцы XIX стагодзьдзя.

Упершыню згадваецца як «Цытадэль Бухарэст» 20 верасьня 1459 году, якая сталася рэзыдэнцыяй знакамітага валаскага князя Ўлада III Цэпэша. Ужо празь некалькі год, ягоны наступнік князь Раду III Прыгожы зрабіў Бухарэст сваёй другаснай рэзыдэнцыяй. У 1595 годзе горад быў спалены туркамі. У XVII стагодзьдзі валаскія князі некалькі разоў пераносілі сваю асноўную рэзыдэнцыю то ў Тыргавіштэ, то ў Бухарэст, пакуль у 1659 годзе апошні ня стаў канчаткова сталіцай Валахіі. У гэты час насельніцтва гораду складала каля 60 000 чалавек, у ім налічвалася каля 100 цэркваў[5].

У 1716 годзе асманы прызначылі кіраваць Валахіяй грэцкую адміністрацыю — фанарыётаў — пачаўся цяжкі пэрыяд у гісторыі Бухарэсту, пэрыяд высокіх падаткаў і карупцыі. Адначасова ў горадзе разьвівалася прамысловасьць, гандаль і рамёствы. Падчас расейска-турэцкай вайны горад быў часова акупаваны расейцамі. Паўстаньне пад кіраўніцтвам Тудара Ўладымэрэску ў 1821 годзе скончыла пэрыяд панаваньня грэкаў у Бухарэсьце.

У 1822 годзе на трон гаспадара Валахіі ўзышоў Рыгор IV Гіка. У 1829 годзе, згодна з Адрыянопальскім мірным дагаворам, Бухарэст трапіў пад расейскі пратэктарат. 11 чэрвеня 1848 году ў горадзе пачалася рэвалюцыя, якая аднак, праз тры месяцы была задушана. З 1853 па 1856 гады Бухарэст пасьпеў пабыць акупаваным расейскімі, турэцкімі й аўстрыйскімі войскамі[6].

24 сьнежня 1861 году Аляксандру Ён Куза абвясьціў стварэньне княства Румыніі з сталіцай у Бухарэсьце. Пасьля зрынаньня Кузы і пэрыяду нявызначанасьці ўладу атрымаў Караль I, які быў абвешчаны каралём новае дзяржавы. На працягу другой паловы XIX стагодзьдзя насельніцтва гораду рэзка павялічылася, і пачаўся новы пэрыяд гарадзкога разьвіцьця. За тым часам у Бухарэсьце зьявіліся газавае асьвятленьне, конныя трамваі і часткова электрыфікацыя. У 1883 годзе скончылася каналізацыя Дымбавіцы, якая прадухіліла ў будучыні рачныя паводкі, якія час ад часу заміналі гораду. Былі пабудаваныя гарадзкія ўмацаваньні. Бэрлінскі кангрэс 1878 году пацьвердзіў незалежнасьць Румыніі, якая ў 1881 годзе стала каралеўствам. У 1886 годзе ў горадзе быў падпісаны мірны дагавор, які паклаў канец вайне Сэрбіі з Баўгарыяй. Дагавор 1913 году завяршыў Другую балканскую вайну.

 
Выгляд на Палац Парлямэнту й бульвар Унірыі.

Падчас Першай сусьветнай вайны Бухарэст быў акупаваны нямецкімі войскамі, а румынскі ўрад на гэты час пераехаў у Ясы. У пэрыяд паміж двума войнамі насельніцтва гораду ўзрасло з 380 000 да 870 000 чалавек. Акрамя таго, у гэты пэрыяд былі пабудаваныя некаторыя асноўныя славутасьці гораду, у тым ліку Трыюмфальная арка й Палац Тэлефанэлар. Аднак Вялікая дэпрэсія ў Румыніі адбілася на дабрабыце грамадзянаў, кульмінацыяй якой сталася Грывіцяўскі страйк у 1933 годзе. З 1936 да 1940 году прайшла істотная рэканструкцыя: у Бухарэсьце зьявіліся будынкі ў стылі мадэрн, бульвары па ўзоры Парыжу, за што горад атрымаў мянушку «Ўсходні Парыж».

У 1941 годзе, з дазволу румынскага ўраду, у Бухарэст увайшлі нямецкія войскі. У 1944 годзе горад пацярпеў ад брытанскіх і амэрыканскіх бамбаваньняў. 23 жніўня таго ж году ў Бухарэсьце дзяржаўны пераварот, паводле вынікаў якога кароль адхіліў ад улады фактычнага румынскага кіраўніка Ёна Антанэску, разарваўшы хаўрус з Трэцім Райхам, і далучыўся да лягеру антыгітлераўскай кааліцыі. Горад зьведаў кароткі пэрыяд бамбаваньня з боку нацыстаў, а таксама няўдалую спробу нямецкіх войскаў вярнуць горад пад свой кантроль. 31 жніўня таго ж году ў румынскую сталіцу ўвайшлі савецкія войскі.

Пасьля ўсталяваньня камуністычнага ўраду горад працягваў расьці. Былі пабудаваны новыя раёны, у большасьці зь якіх дамінавалі шматпавярховікі. Падчас кіраўніцтва Нікалае Чаўшэску большая частка гістарычнае забудовы Бухарэсту была зьнішчаная і забудаваная будынкамі ў стылі сацыялістычнага рэалізму, як то Палац Парлямэнту, дзеля якога быў зьнішчаны цэлы гістарычны квартал, каб саступіць месца гіганцкім плянам Чаўшэску. З 4 па 6 ліпеня 1966 году ў Бухарэсьце мела месца канфэрэнцыя краінаў Варшаўскае дамовы. 4 сакавіка 1977 году ў раёне Бухарэсту адбыўся моцны землятрус, загінула больш за 1 500 чалавек.

У сярэдзіне сьнежня 1989 году ў Тымішаары выбухнула паўстаньне супраць Нікалае Чаўшэску, якое дасягнула сталіцы 21 сьнежня й прывяло да катаваньня апошняга 25 сьнежня. 30 і 31 траўня 1990 году ў горадзе зноў адбыўся моцны землятрус. У 1992 годзе да інтэрнэту ўпершыню ў румынскае гісторыі быў падключаны Бухарэсцкі політэхнічны ўнівэрсытэт. У траўні 1999 году румынскую сталіцу афіцыйна наведаў папа Ян Павал II. Падчас ягонага візыту адбылося сымбалічнае прымірэньне каталікоў і праваслаўных. З 2 па 4 красавіка 2008 году горад прымаў XX сустрэчу краінаў НАТО. Пасьля 2000 году пасьля эканамічнага ўздыму Румыніі горад зьведаў мадэрнізацыю, а некалькі гістарычных раёнаў былі адноўленыя.

Эканоміка

рэдагаваць

Бухарэст зьяўляецца цэнтрам румынскае эканомікі і прамысловасьці, на ягогую долю прыпадае каля 24% СУП краіны і каля адной чвэрці ейнай прамысловай вытворчасьці, пры гэтым у ім пражывае толькі 9% насельніцтва краіны[7]. Амаль адну траціну ад агульных нацыянальных падаткаў плацяць грамадзяне і кампаніі Бухарэста.

Эканоміка Бухарэста арыентавана на прамысловасьць і сэктар паслугаў, прычым паслугі асабліва ўзрасьлі за апошнія гады. Штаб-кватэры 186 тысяч фірмаў, у тым ліку амаль усіх буйных румынскіх кампаніяў, знаходзіцца ў Бухарэсьце. Важнай крыніцай росту з 2000 году зьяўляецца хуткарослая сфэра нерухомасьці й будаўніцтва. Бухарэст таксама зьяўляецца найбуйнейшым цэнтрам інфармацыйных тэхналёгіяў і камунікацыяў у Румыніі і зьяўляецца месцам, дзе месьцяцца штаб-кватэры некалькіх буйных IT-кампаніяў. Бухарэсцкая фондавая біржа ёсьць найбуйнейшай у краіне, яна гуляе важную ролю ў эканоміцы гораду і краіны.

У сталіцы Румыніі прысутнічаюць офісы буйных транскарпарацыяў, як то Amazon, «Майкрасофт» , Oracle Corporation і IBM[8][9]. У першай дзясятцы таксама дамінуюць кампаніі, якія працуюць у аўтамабільнай, нафтавай і газавай прамысловасьці, як то кампанія Petrom, а таксама кампаніі, якія працуюць у галіне тэлекамунікацыяў.

Славутасьці

рэдагаваць
 
Курця-Вэке

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць