Сочы

места ў Краснадарскім краі Расеі

Со́чы — горад-курорт на ўзьбярэжжы Чорнага мора на Заходнім Каўказе. Сочы зьяўляецца найбуйнейшым курортным горадам Расеі. Неафіцыйная мянушка гораду — летняя сталіца Расеі.

Сочы
рас. Сочи
Выгляд Сочы з мора
Выгляд Сочы з мора
Герб Сочы Сьцяг Сочы
Першыя згадкі: 1838
Горад з: 1917
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Краснадарскі край
Кіраўнік: Анатоль Пахомаў[d][1]
Плошча: 3502 км²
Вышыня: 65 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 343 300 чал.
шчыльнасьць: 98,03 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 8622
Паштовыя індэксы: 354000—354999
Нумарны знак: 23, 93, 123
Геаграфічныя каардынаты: 43°35′7″ пн. ш. 39°43′13″ у. д. / 43.58528° пн. ш. 39.72028° у. д. / 43.58528; 39.72028Каардынаты: 43°35′7″ пн. ш. 39°43′13″ у. д. / 43.58528° пн. ш. 39.72028° у. д. / 43.58528; 39.72028
Сочы на мапе Расеі
Сочы
Сочы
Сочы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://sochiru.ru

Насельніцтва

рэдагаваць

Сталае насельніцтва самаго гораду на 2024 год — 444 989 чалавек. Сочы дзеліць 5-е месца сярод гарадоў на Чорным моры разам з Варнай, саступаючы Адэсе, Самсуну, Трабзону й Севастопалю. Муніцыпальнае ўтварэньне горад-курорт Сочы налічвае 561 793 тыс. чал і зьяўляецца ядром Сочынскай аглямэрацыі з насельніцтвам каля 575 тыс. чалавек.[2]

Геаграфія

рэдагаваць

Муніцыпальнае ўтварэньне, вядомае таксама неафіцыйна як Вялікі Сочы, займае прыбярэжную паласу каля 145 км і распасьціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоў і займае агульную плошчу 3502 км². Сочы — самы працяглы горад Эўропы. Тэрыторыя гораду працягнулася уздоўж фэдэральнай аўтадарогі Джубга — Сухумі на 145 км. Тэрыторыя гораду ў цэлым разьмешчаная блізка да ўзьбярэжжа, часам адыходзіць у горныя даліны ажно да Галоўнага Каўкаскага хрыбта на адлегласьць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы гораду толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадзкому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.

У Сочы (у Адлеры ды ў паселішчы Чырвоная Паляна, якія знаходзяцца за 39 км ад берагу мора), у 2014 годзе праводзіліся зімовыя Алімпійскія гульні.

  • Барыс Нямцоў (1959—2015), расейскі палітык, віцэ-прэм’ер Расеі ў 1998 г.