Грац
Грац (па-нямецку: Graz) — горад у паўднёва-ўсходняй Аўстрыі, сталіца Штырыі. Горад знаходзіцца на рацэ Муры каля падножжа Штырскіх Альпаў. Насельніцтва налічвае каля 250 тыс. чалавек, і па колькасьці насельніцтва гэта другі па велічыні горад Аўстрыі.
Грац | |||||
ням. Graz | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 881 | ||||
Горад з: | 1281 | ||||
Краіна: | Аўстрыя | ||||
Фэдэральная зямля: | Штырыя | ||||
Кіраўнік: | Эльке Кар[d][1] | ||||
Плошча: | 127,6 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 280 200 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2195,92 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +43 316 | ||||
Паштовыя індэксы: | A-801x, A-802x, A-803x, A-804x, A-805x | ||||
Нумарны знак: | G | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°4′ пн. ш. 15°26′ у. д. / 47.067° пн. ш. 15.433° у. д.Каардынаты: 47°4′ пн. ш. 15°26′ у. д. / 47.067° пн. ш. 15.433° у. д. | ||||
Грац на мапе Аўстрыі ![]() ![]() Грац | |||||
![]() | |||||
http://www.graz.at/ |
Назва гораду пайшла ад славенскага слова Gradec, якое азначае «малы замак». Гэта даказвае, што горад узьнік на месцы старажытнага славянскага паселішча. Першыя згадкі аб Грацы адносяцца да 881 году, які ў гэты час быў уласнасьцю уладароў Штырыі. У 1281 годзе Грац атрымаў гарадзкія правы ад Рудальфа І Габсбурга. Зь першай паловы ХV стагодзьдзя і да XVII стагодзьдзя Грац быў сталіцай штырыйскай галіны дынастыі Габсбургаў. Пад іх уладай горад атрымаў значнае разьвіцьцё, у XVI стагодзьдзі на гары Шлёсбэрг быў пабудаваны замак для абароны ад туркаў. У 1586 годзе ў Грацы ўзьнік першы ўнівэрсытэт. У 1809 годзе горад быў абложаны, але ня ўзяты напалеонаўскімі войскамі.
У нашы дні Грац зьяўляецца важным прамысловым, культурным і турыстычным цэнтрам. У горадзе знаходзяцца чатыры ўнівэрсытэты і дзьве вышэйшыя школы ў якіх вучацца каля 40 тыс. студэнтаў. У 2003 годзе Грац быў культурнай сталіцай Эўропы. У горадзе атрымалі разьвіцьцё броварная, машынабудаўнічая, хімічная, харчовая і тэкстыльная галіны прамысловасьці. Міжнародны кірмаш Грацу зьяўляецца важнай камэрцыйнай і прамысловай падзеяй паўднёва-ўсходняй Эўропы. У 1999 годзе цэнтар старога гораду быў аб’яўлены ЮНЭСКО сусьветнай культурнай спадчынай.