Эўропа

частка сьвету
(Перанакіравана з «Эўропа (частка сьвету)»)

Эўропа — частка сьвету, разам з Азіяй складае Эўразійскі кантынэнт. Эўропа амываецца на поўначы Паўночным Ледавітым акіянам, на захадзе — Атлянтычным акіянам, на поўдні — Міжземным і Чорным марамі. Ад Азіі аддзеленая Ўральскімі гарамі і Касьпійскім морам.

Мапа Эўропы
Палітычная мапа Эўропы
Эўропа на мапе паўшар’я
Эўрапейскія дзяржавы на мапе сьвету
Эўропа з космасу

Плошча Эўропы складае каля 10 млн км². Насельніцтва Эўропы складае каля 800 млн чалавек (прыкладна 1/8 насельніцтва сьвету).

Паходжаньне назвы

рэдагаваць

Эўропа названая па імені гераіні старажытнагрэцкай міталёгіі Эўропы, фінікійскай князёўны, выкрадзенай Зэўсам і ўвезенай на выспу Крыт (пры гэтым эпітэт Эўропы мог зьвязвацца таксама з Герай і Дэмэтрай). Паходжаньне самога гэтага імені, як сьцьвярджае францускі лінгвіст П. Шантрэн, невядома[1]. Найбольш папулярныя ў сучаснай літаратуры этымалягічныя гіпотэзы былі прапанаваныя яшчэ ў антычнасьці (у шэрагу з многімі іншымі), але зьяўляюцца спрэчнымі:

  • Першы варыянт паходжаньня назвы вытлумачвае яго з грэцкіх корняў эўры- і опс- як «шырокавокая»[2].
  • Паводле лексыкографу Гесыхію, назва Эўропія азначае «краіна захода, ці цёмная»[3], што пазьнейшымі лінгвістамі было супастаўлена з зах.-сэм. ‘rb «заход сонца»[4] ці акад. erebu з тым жа значэньнем. Мартын Ўэст ацэньвае гэтую этымалёгію як задужа слабую[5].

Назва Эўропа для часткі сьвету адсутнічае ў старажытнай грэцкай культуры (у гамэраўскім гімне да Апалёна Піфійскага[6] Эўропай называецца толькі Паўночная Грэцыя) і ўпершыню зафіксаванае ў «Апісаньні Зямлі» Гекатэя Мілецкага (канец VI стагодзьдзя да н. э.), першая кніга якога прысьвечаная Эўропе.

Старажытныя грэкі першапачаткова лічылі Эўропу асобным мацерыком, адасобленым ад Азіі і Эгейскім і Чорным марамі, а ад Афрыкі — Міжземным морам. Пераканаўшыся, што Эўропа — толькі малая частка агромністага кантынэнту, які цяпер называюць Эўразіяй, антычныя аўтары сталі праводзіць усходнюю мяжу Эўропы па рацэ Дон (такія ўяўленьні сустракаюцца ўжо ў Палібія і Страбона). Гэтая традыцыя панавала цягам амаль двух тысячагодзьдзяў. У прыватнасьці, у Мэркатара мяжа Эўропы ідзе па Доне, а ад яго вытоку — строга на поўнач Белага мора[7].

У XV стагодзьдзі, калі мусульмане былі выцесьненыя амаль з усёй Гішпаніі, а бізантыйцы — з Азіі (туркамі), Эўропа на кароткі час стала амаль сынонімам хрысьціянскага сьвету, але ў цяперашні час большасьць хрысьціянаў пражывае па-за яе тэрыторыямі[8]. У XIX стагодзьдзі амаль уся сусьветная прамысловасьць знаходзілася ў Эўропе; сёньня ж большая частка прадукцыі вырабляецца па-за яе межамі.

Васіль Тацішчаў у 1720 годзе прапанаваў перасунуць усходнюю мяжу Эўропы на Ўрал. Паступова новая мяжа стала агульнапрызнанай спачатку ў Расеі, а затым і за яе межамі. У цяпершані час мяжа Эўропы праводзіцца: на поўначы — па Паўночным Ледавітым акіяне; на захадзе — па Атлянтычным акіяне; на поўдні — па Міжземным, Эгейскім, Мармуровым, Чорным морах; на ўсходзе — па ўсходнім падножжы Ўральскіх гор, горах Мугаджарах, па рацэ Эмбэ (раней гэтая мяжа праводзілася па рацэ Ўрал) да Касьпійскага мора, ад яго па рэках Куме і Манычы да вусьця Дона (ці па Каўказкім хрэбце да Чорнага мора)[9]. Да Эўропы таксама адносяць сумежныя выспы і архіпэлягі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
 
 
Эўропа, 1000 год

Асноўныя пэрыяды гісторыі Эўропы:

Геаграфія

рэдагаваць

Эўропа амываецца Атлянтычным і Паўночным Ледавітым акіянамі і іх марамі.

Плошча выспаў каля 730 тыс. км². На паўвыспы прыпадае каля 1/4 тэрыторыі Эўропы (Кольская, Скандынаўская, Пэрынэйская, Апэнінская, Балканская і іншыя).

Сярэдняя вышыня каля 300 м, максымальная (калі праводзіць лінію Эўропы па Кума-Маныцкай упадзіне) — 4808 м, г. Манблян, альбо (пры правядзеньні мяжы Эўропы па Каўкаскім хрыбце — 5642 м, г. Эльбрус, мінімальная ў цяпершані час складае каля −27 мэтраў (Касьпійскае мора) і зьмяняецца разам з ваганьнямі ўзроўню гэтага мора.

Пераважаюць раўніны (буйныя — Усходне-Эўрапейская, Сярэднеэўрапейская, Сярэдне- і Ніжнедунайская, Парыскі басэйн), горы займаюць каля 17% тэрыторыі (асноўныя — Альпы, Каўказ, Карпаты, Крымскія, Пірэнэі, Апэніны, Урал, Скандынаўскія горы, горы Балканскай паўвыспы). Існыя вульканы ёсьць у Ісьляндыі і Міжземнамор’і.

На большай частцы тэрыторыі клімат умераны (на захадзе — акіянічны, на ўсходзе — кантынэнтальны, са сьнежнай і марознай зімой), на паўночных выспах — субарктычны і арктычны, у Паўднёвай Эўропе — міжземнаморскі, у Прыкасьпійскай нізіне — паўпустынны. На выспах Арктыкі, у Ісьляндыі, Скандынаўскі гарах, Альпах — зьледзяненьне (плошча звыш 116 тыс. км²).

Асноўныя рэкі: Волга, Дунай, Урал, Эмба, Дняпро, Дзьвіна, Дон, Пячора, Кама, Ока, Белая, Днестр, Рэйн, Эльба, Вісла, Таха, Люара, Одэр.

Буйныя азёры: Ладаскае, Анескае, Чудзкае, Вэнэрн, Балатон, Жэнэўскае.

На выспах Арктыкі і ўздоўж узьбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна — арктычныя пустыні і тундры, паўднёвей — лесатундры, таёжныя, зьмешаныя і шыракалістыя лясы, лесастэпы, стэпы, субтрапічныя міжземнаморскія лясы і кустарнікі; на паўднёвым усходзе — паўпустыні.

Буйнейшая ў Эўропе пясчаная пустыня Рын-пескі (40 000 км²) разьмешчана ў міжрэччы Волкі і Ўрала (на тэрыторыі Казахстану і Расеі), у Заходняй Эўропе да блізкага да паўпустыннага тыпу супольнасьцяў часам прылічваюць масіў Табэрнас у Гішпаніі. Акрамя таго мела месца апустыньваньне ў выніку чалавечае дзейнасьці па прамысловым заборы вады з натуральных крыніцаў і нерацыянальным выкарыстаньні земляў. У зоне сухіх стэпаў на ўсходзе Эўропы маецца шэраг пясчаных масіваў у Расеі на ніжнім Доне (Арчэдынска-Данскія пяскі, Цімлянскія пяскі і іншыя), сумежныя тэрыторыі Калмыкіі, Дагестану і Чачэніі (Нагайскі стэп), а таксама тэрыторыі Ўкраіны (Алёшкаўскія пяскі).

Краіны Эўропы

рэдагаваць

У Эўропе на дадзены момант знаходзіцца 50 краін (зь якіх 7 транскантынэнтальных і адна часткова прызнана незалежнай сябрамі ААН) і 5 залежных тэрыторый. Насельніцтва кантынэнту складае каля 760 мільёнаў чалавек.

Частка Герб Краіна Плошча (км²) Насельніцтва Сталіца
Паўночная     Данія [a] 43094 5748796 Капэнгаген
    Ісьляндыя 103000 350710 Рэйк’явік
    Нарвэгія [b] 385207 5295619 Осьлё
    Фарэрскія астравы (залежная тэрыторыя Даніі) 1393 53792 Торсгаўн
    Фінляндыя [c] 338455 5509717 Хэльсынкі
    Швэцыя 450295 10151588 Стакгольм
Заходняя     Бэльгія 30528 11358357 Брусэль
    Вялікабрытанія [d] 244820 66040229 Лёндан
    Гернсі (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 78 63124 Сэнт-Пітэр-Порт
    Джэрзі (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 116 107800 Сэнт-Гэліер
    Ірляндыя 70280 4761865 Дублін
    Люксэмбург 2586 602005 Люксэмбург
    Манака 2 38400 Манака
    Мэн (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 572 84069 Дуглас
    Нідэрлянды [e] 41543 17271990 Амстэрдам
    Францыя [f] 547030 67348000 Парыж
Цэнтральная     Аўстрыя 83858 8823054 Вена
    Вугоршчына 93030 9797561 Будапэшт
    Ліхтэнштайн 160 38111 Вадуц
    Нямеччына 357168 82800000 Бэрлін
    Польшча 312685 38422346 Варшава
    Славаччына 49035 5435343 Браціслава
    Славенія 20273 2066880 Любляна
    Чэхія 78866 10610947 Прага
    Швайцарыя 41285 8401120 Бэрн
Усходняя     Азэрбайджан Т [g] 86600 10156366 Баку
    Армэнія Т 29743 2963900 Ерэван
    Баўгарыя 110910 7101859 Сафія
    Беларусь 207560 9349645 Менск
    Грузія Т [h] 69700 3728573 Тбілісі
    Казахстан Т 148000 19200160 Астана
    Латвія 64589 1925800 Рыга
    Летува 65300 2800667 Вільня
    Малдова [i] 33846 3434547 Кішынёў
    Расея Т 17098246 145478097 Масква
    Румынія 238397 19638000 Бухарэст
    Украіна [j] 603628 42418235 Кіеў
    Эстонія 45226 1319133 Талін
Паўднёвая     Альбанія 28748 2876591 Тырана
    Андора 468 77281 Андора ля Вэльля
    Босьнія і Герцагавіна 51129 3531159 Сараева
    Ватыкан 0,4 450 Ватыкан
    Гібральтар (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 6 34000 Гібральтар
    Гішпанія Т [k] 505990 46698151 Мадрыд
    Грэцыя 131957 10768477 Атэны
    Італія 301338 60589445 Рым
    Косава [l] 10908 1920079 Прышціна
    Мальта 316 445426 Валета
    Партугалія 92212 10379537 Лісабон
    Паўночная Македонія 25713 2103721 Скоп’е
    Сан-Марына 61 33285 Сан-Марына
    Сэрбія [m] 77474 7040272 Бялград
    Турэччына Т 783562 84680273 Анкара
    Харватыя 56594 3888529 Загрэб
    Чарнагорыя 13812 642550 Падгорыца

Т — транскантынентальная краіна.

Рэгіёны Эўропы

рэдагаваць
 
Рэгіёны Эўропы

Эўропу падзяляюць на рэгіёны. Выява паказвае адзін з магчымых падзелаў Эўропы на рэгіёны.

Заходняя Эўропа (чырвоны)

рэдагаваць

Да Заходняй Эўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірляндыю, Францыю і краіны Бэнілюксу (Бэльгію, Нідэрлянды, Люксэмбург). Таксама да Заходняй Эўропы могуць далучаць Нямеччыну, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Эўропе.

Цэнтральная Эўропа (блакітны)

рэдагаваць

Тэрмін Цэнтральная Эўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Эўропы могуць адносіць да Заходняй і Ўсходняй Эўропы. Звычайна да Цэнтральнай Эўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Вугоршчыну, Швайцарыю, Ліхтэнштайн, Аўстрыю, Славенію, Нямеччыну.

Усходняя Эўропа (памаранчавы)

рэдагаваць

Звычайна да Ўсходняй Эўропы адносяць Беларусь, Расею, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Летуву. Бывае, да Ўсходняй Эўропы адносяць Польшчу, а таксама каўкаскія краіны (Армэнію, Азэрбайджан, Грузію).

Паўночная Эўропа (фіялетавы)

рэдагаваць

Да Паўночнай Эўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісьляндыя, Данія, Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Эўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязяў Эстоніі з Швэцыяй і Фінляндыяй.

Паўднёвая Эўропа (зялёны)

рэдагаваць

Паўднёвая Эўропа складаецца з краінаў Ібэрыйскай паўвыспы (Андора, Гішпанія, Партугалія), Апэнінскай паўвыспы (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскай паўвыспы (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сэрбія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турэччына і француская Корсіка.

Азія (ружовы)

рэдагаваць

Некаторыя краіны (Расея, Казахстан, Турэччына, Азэрбайджан, Армэнія, Грузія) знаходзяцца часткова ў Азіі. На мапе іхныя азіяцкія тэрыторыі пазначаныя ружовым.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Без уліку Грэнляндыі і Фарэрскіх астравоў — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  2. ^ Разам з астравамі Ян Маен і Шпіцбэрген, але без заморскіх тэрыторыяў.
  3. ^ Разам з аўтаноміяй Аляндзкія астравы.
  4. ^ Без уліку тэрыторый кароны ды заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  5. ^ Без уліку заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  6. ^ Без уліку заморскіх тэрыторый — гэтыя аўтаноміі паказаны асобна.
  7. ^ Разам з сэпаратысцкай тэрыторыяй Нагорны Карабах.
  8. ^ Разам з сэпаратысцкімі тэрыторыямі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя.
  9. ^ Разам з сэпаратысцкай тэрыторыяй Прыднястроўе.
  10. ^ Разам з тымчасова часткова акупаванымі тэрыторыямі Данецкай вобласьці, Луганскай вобласьці, Хэрсонскай вобласьці, Запароскай вобласьці і Аўтаномная Рэспубліка Крым.
  11. ^ Разам з аўтаномнымі гарадамі-анклявамі на поўначы Афрыкі Сэўта й Мэлільля, якія мяжуюць з Марока.
  12. ^ Прызнаецца 97 краінамі-сяброўкамі ААН.
  13. ^ Зьвесткі без уліку плошчы і насельніцтва Косава.
  1. ^ Chantraine P. Dictionnaire étymologique de la langue grecque. Histoire des mots. Paris, 1968. P.388
  2. ^ Гудианов этимологик (Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С. 223
  3. ^ цит. по: Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С. 223
  4. ^ Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С. 9, со ссылкой на: Astour M. C. Hellenosemitica: An Ethnic and Cultural Study in West Semitic Impact on Mycenaean Greece. Leiden, 1967. P. 128
  5. ^ «phonologically, the match between Europa’s name and any form of the Semitic word is very poor» (West M. L. The east face of Helicon: west Asiatic elements in Greek poetry and myth. Oxford, 1997. P. 451)
  6. ^ Гимны Гомера II 73 = II 113; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. В 3 т. Т. 1. М., 2001. С. 565
  7. ^ Мурзаев Э. М. Где же проводить географическую границу Европы и Азии? Изв. АН СССР, сер. геогр., 4, 1963.
  8. ^ http://www.etnolog.ru/religion.php?id=431
  9. ^ Microsoft Encarta Online Encyclopedia 2007