Мэлільля
Мэлі́льля (па-гішпанску: Ciudad Autónoma de Melilla) — горад, асобная адміністрацыйная адзінка Гішпаніі, анкляў у паўночнай Афрыцы на паўночным узьбярэжжы Марока. Горад зьяўляецца вольным портам, буйны цэнтар рыбалоўства і рыбаперапрацоўкі. Плошча складае 20 км². Колькасьць жыхароў (у асноўным гішпанцаў) складае каля 70 тыс. чалавек. У 1995 годзе Мэлілья атрымала статус аўтаноміі.
Мэлільля | |||||
гішп. Melilla | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномны горад: | Мэлільля | ||||
Кіраўнік: | Juan José Imbroda[d] | ||||
Плошча: | 12,3 км² | ||||
Вышыня: | 30 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 78 476 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 6380,16 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 952 | ||||
Паштовы індэкс: | 52001 | ||||
Нумарны знак: | ML | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 35°16′57.00″ пн. ш. 2°56′51.00″ з. д. / 35.2825° пн. ш. 2.9475° з. д.Каардынаты: 35°16′57.00″ пн. ш. 2°56′51.00″ з. д. / 35.2825° пн. ш. 2.9475° з. д. | ||||
Мэлільля | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.melilla.es |
Гісторыя
рэдагавацьГорад Мэлільля быў заснаваны фінікійцамі, якія ажыцьцяўлялі калянізацыю заходняга Міжземнамор’я. Тут яны заснавалі факторыю Русадыр, як вынікае з надпісаў у нэкропалі, разьмешчаным паблізу ад гораду. З VI стагодзьдзя да н. э. горад знаходзіўся ў руках картагенянаў, а пазьней увайшоў у склад Рымскай імпэрыі.
У 429 годзе горад быў разбураны вандаламі, якія перасяліліся з Ібэрыйскага паўвострава і захапілі Паўночную Афрыку. Горад быў адноўлены бізантыйцамі, што ўстанавілі сваю ўладу ў Паўночнай Афрыцы й Бэтыцы. У канцы VII стагодзьдзя кантроль над горадам устанавілі мусульмане, яны і далі яму сёньняшнюю назву «Мэлільля». Этымалёгія гэтага слова невядомая.
У 859 годзе горад быў разрабаваны й спалены вікінгамі. У 927 годзе Абд ар-Рахман III уключыў горад у склад Кордаўскага эмірату, які праз два гады ператварыўся ў Кордаўскі халіфат.
Губэрнатар Андалюзіі, Хуан Алёнса дэ Гусман, трэці герцаг дэ Мэдына Сыдонія, даведаўшыся, што каралеўская пара перадумала захопліваць Мэлільлю, вырашыў узяць гэтую справу на сябе, атрымаўшы на тое каралеўскі дазвол. Для гэтага ён даручыў збраяносцу Пэдра Эсьпіньняну й артылерысту Франсыска Рамірэсу дэ Мадрыд выведаць паўвостраў Трасі Фокас.
Горад быў захоплены 17 верасьня 1497 году. Некалькі стагодзьдзяў горад заставаўся невялікім гішпанскім умацаваньнем. Росквіт наступіў у 1880 годзе. З 1921 да 1926 гады Мэлільля была акупаваная паўстанцамі пад кіраўніцтвам Абд аль-Крыма. Ваенны мяцеж, які паклаў пачатак Грамадзянскай вайне ў Гішпаніі, пачаўся 17 ліпеня 1936 году ў Мэлільлі.
У 1995 годзе Мэлільля атрымала статус аўтаноміі.
Эканоміка
рэдагавацьАсноўнай галінай гораду зьяўляецца рыбалавецтва. Трансгранічны гандаль, гішпанскія й эўрапейскія гранты зьяўляюцца іншымі крыніцамі даходу. Мэлільля мае рэгулярны трафік зь Пірэнэйскім паўвостравам праз паветра і мора, а таксама мае цесную эканамічную сувязь з Марока, бо большасьць садавіны й гародніны ўвозяцца празь мяжу.
Гарады-сябры
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМэлільля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў