Данецкая вобласьць

вобласьць ва Ўкраіне

Дане́цкая во́бласьць (па-ўкраінску: Донецька область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26,517 тыс. км². Насельніцтва на 2007 год — 4580,6 тыс. чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Данецк, Краматорск.

Данецкая вобласьць
Донецька область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Данецк
Улучае 18 раёнаў, гарады абласнога падпарадкаваньня
Найбольшы горад Данецк
Іншыя буйныя гарады Марыюпаль, Макееўка, Горлаўка, Краматорск, Славянск, Янакіева, Харцыск
Дата ўтварэньня 2 ліпеня 1932 року
Галава абласное
вайскова-цывільнае
адміністрацыі
Павал Кірыленка
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2015)
4 297 250[1] (1-е месца)
Нацыянальны склад украінцы — 56,9 %, расейцы — 38,2 %, грэкі — 1,6 %, беларусы — 0,92 %, татары — 0,40 %, армяне — 0,33 %, габрэі — 0,18 %
Плошча 26 517 км² (4,39%, 11-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 331 м м
 336 м
 −0,4 м
Месцазнаходжаньне
Данецкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-14
Тэлефонны код +38 062
Паштовыя індэксы 83xxx, 84xxx, 85xxx, 86xxx, 87xxx
Інтэрнэт-дамэн donetsk.ua; dn.ua
Код аўтам. нумароў АН, АТ, ЯН, ЕВ,
ЕА, ЕК, ЕМ, ЕС
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Месцазнаходжаньне

рэдагаваць

Разьмешчаная на паўднёвым усходзе Ўкраіны. На захадзе мяжуе з Запароскай ды Днепрапятроўскай, на паўночным захадзе з Харкаўскай, на паўночным усходзе з Луганскай абласьцямі Ўкраіны ды з Растоўскай вобласьцю Расеі.

З поўдня вобласьць амываецца Азоўскім морам.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 255 км, з захаду на ўсход 180 км.

Клімат рэзка кантынэнтальны зь вельмі сьпякотным засушлівым летам і параўнальна халоднай зімой. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21—23 °C, студзеня –5 — –8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — каля 500 мм.

Для вобласьці характэрны раўнінны ляндшафт.

На паўночным усходзе знаходзіцца Данецкі камлюк вышынёй да 367 м, паверхня якога падзеленая далінамі рэк. На захадзе камлюк пераходзіць у Прыдняпроўскую нізіну, на поўдні — у Прыазоўскую нізіну з асобнымі падвышэньнямі. На поўдні — вузкая паласа Прычарнаморскай нізіны, якая ўступамі сыходзіць да Азоўскага мора.

Асноўны тып глебаў — чарназёмы.

Карысныя выкапні

рэдагаваць

Тэрыторыя вобласьці багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі, сярод якіх найбольш значным зьяўляецца каменны вугаль. Вобласьць мае даволі значныя паклады каменнай солі. Мінэральна-сыравінная база прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў і чорнай мэталюргіі прадстаўленая значнымі радовішчамі далямітаў, вапны, глінаў, мэргелю, гіпсу, каалінаў, крэйды, будаўнічых і кварцавых пяскоў, граніту, кварцыту і інш. Таксама ёсьць ртуць, мінэральныя фарбы, фасфарыты, асбэст, графіт. Знойдзеныя радовішчы нэфэлінавых сіянітаў, флюярыту, вэрмікуліту, железных рудаў, даўсаніту, калійных соляў. У паўночных раёнах вобласьці знаходзіцца Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласьць, у паўднёвых, на ўзьбярэжжы мора — Прычарнаморска-Крымская нафтагазаносная правінцыя. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральных водаў.

Водныя аб’екты

рэдагаваць

Па тэрыторыі Данецкай вобласьці цякуць каля 110 рэчак агульнай даўжынёй больш за 3000 км. Найвялікшая зь іх — Северскі Данец. Яе прытокі — Казённы Тарэец, Бахмутка й Лугань. Да басэйну Дняпра адносяцца рэкі: Самара ды Воўчае; да басэйну Азоўскага мора: Кальміўс, Грузкі Яланчык, Крынка.

Азёраў на тэрыторыі вобласьці мала, ёсьць невялікія азёры ў абалоне Северскага Данца (Воўчае і іншыя), а таксама Славянскія салёныя азёры.

Для паляпшэньня водазабесьпячэньня створаныя 141 вадасховішчы, а таксама канал Северскі Данец — Данбас.

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя сьляды homo sapiens на тэрыторыі сучаснай Данецкай вобласьці датуюцца раньнім палеалітам.

У XI—XIII стагодзьдзях частка гэтай тэрыторыі ўваходзіла ў склад Палавецкай зямлі. У 1223 року тут адбылася бітва на Калцы (цяпер — рака Кальчык — прыток Кальміюса) — першае буйнае ваеннае сутыкненьне русічаў і полаўцаў з манголамі.

У XVII—XVIII стагодзьдзях паўночная частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Слабадзкой Украіны, правабярэжжа ракі Кальміўс было ва ўладаньні Запароскай Сечы.

У Новы час большая частка вобласьці адносілася да Дзікага Поля, насельніцтва якога складалі качавыя плямёны нагайцаў.

У канцы XVIII ст. землі ў нізкай плыні Дняпра і Прыазоўі былі падзеленыя на губэрні. У 1783 была ўтвораная Кацярынаслаўская губэрня, да Бахмуцкага павету якой была аднесеная тэрыторыя сучаснай Данецкай вобласьці з захаду ад р. Кальміўс. Землі з усходу ад Кальміюса адносіліся да Вобласьці Войска Данскога.

Данецкай вобласьць была ўтвораная 2 ліпеня 1932 року ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 52 места, зь якіх 28 — абласнога значэньня, 131 мястэчка, 1121 вёску.

Абласнога значэньня

рэдагаваць

Раённага значэньня

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Данецкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў