Баку

сталіца Азэрбайджану

Баку́ (па-азэрбайджанску: Bakı) — сталіца і найбуйнейшы горад Азэрбайджану. Насельніцтва складае крыху больш за 2 мільёны жыхароў (2012 год), такім чынам Баку зьяўляецца самым вялікім паводле колькасьці насельніцтва горадам на беразе Касьпійскага мора і на Каўказе. Баку разьмешчаны на 28 мэтраў ніжэй за ўзровень мора, што робіць яго самай нізкай сталіцай у сьвеце, а таксама самым вялікім горадам у сьвеце, які разьмешчаны ніжэй за ўзровень мора. Афіцыйна, каля 25 адсоткаў усіх жыхароў краіны жывуць у сталічным рэгіёне Баку. Баку падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных акругаў і 48 воласьцяў. Сярод іх мястэчкі на астравох у Бакінскай бухце і горад Нэфт-Дашлары, які пабудаваны ў Касьпійскім моры.

Баку
азэрб. Bakı
Баку
Герб Баку Сьцяг Баку
Дата заснаваньня: I стагодзьдзе
Краіна: Азэрбайджан
Кіраўнік: Эльдар Азізаў[d]
Плошча: 2130 км²
Вышыня: -28 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 2 122 300 чал.
шчыльнасьць: 996,38 чал./км²
Часавы пас: UTC+4
летні час: UTC+5
Тэлефонны код: 12
Паштовы індэкс: AZ1000
Нумарны знак: 10, 90, 99
Геаграфічныя каардынаты: 40°21′59.96″ пн. ш. 49°50′6.66″ у. д. / 40.3666556° пн. ш. 49.8351833° у. д. / 40.3666556; 49.8351833Каардынаты: 40°21′59.96″ пн. ш. 49°50′6.66″ у. д. / 40.3666556° пн. ш. 49.8351833° у. д. / 40.3666556; 49.8351833
Баку на мапе Азэрбайджану
Баку
Баку
Баку
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.baku-ih.gov.az/

Горад зьяўляецца навуковым, культурным і прамысловым цэнтрам Азэрбайджану. Шматлікія значныя азэрбайджанскія ўстановы маюць свае штаб-кватэры ў ім, у тым ліку Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджану, якая ўваходзіць у сьпіс 100 найбуйнейшых кампаніяў[1].

Гаспадарка

рэдагаваць

На 2020 год у Нарыманаўскім раёне Баку месьцілася Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджанскай Рэспублікі. У Насімінскім раёне — галаўная сядзіба «Азэрбайджанскай чыгункі».

Геаграфія

рэдагаваць

Баку знаходзіцца на заходнім узьбярэжжы Касьпійскага мора. У навакольлі гораду ёсьць мноства гразевых вульканаў, як то Кейракі, Богх-Богха, Локбатан ды іншыя, і салёных азёраў, як то Бёюк-Шор, Ходасан ды іншыя.

Насельніцтва

рэдагаваць

Да 1988 году ў Баку пражывала вялікая колькасьць расейцаў, армянаў і габрэяў, што спрыялі культурнай разнастайнасьці гораду. З пачаткам Карабаскай вайны і пагромаў супраць армянаў, пачынаючы са студзеня 1990 году, вялікая частка армянскай дыяспары зьехала з гораду[2].

Ураджэнцы

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць