Луганская вобласьць

Луга́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Луганська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26,684 тыс. км². Насельніцтва на 2005 год — 2540,1 тыс. чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Луганск.

Луганская вобласьць
Луганська область
Coat of Arms Luhansk Oblast.svg
Герб
Flag of Luhansk Oblast.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Луганск
Улучае 18 раёнаў
Найбольшы горад Луганск
Іншыя буйныя гарады Севераданецк
Лісічанск
Алчэўск
Даўжанск
Дата ўтварэньня 4 ліпеня 1938 року
Галава абласное вайскова-цывільнае адміністрацыі Сяргей Гайдай
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2005)
2540,1 тыс. (5,13%, 5-е месца)
Шчыльнасьць 90,28 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 58,0 %
расейцы — 39,0 %
беларусы — 0,8%
татары — 0,3 %
Плошча 26,684 тыс. км² (4,42%)
Шырата ад 47°49' да 50°05' пн. ш.
Даўгата ад 37°52' да 40°13' у. д.
Месцазнаходжаньне
Луганская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-09
Тэлефонны код +38 064
Паштовыя індэксы 91xxx, 92xxx, 93xxx, 94xxx
Інтэрнэт-дамэн lugansk.ua; lg.ua
Код аўтам. нумароў BB
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткіРэдагаваць

МесцазнаходжаньнеРэдагаваць

Разьмешчаная на ўсходзе Ўкраіны па абодва бакі плыні ракі Северскі Данец.

На поўначы, ўсходзе, і поўдні мяжуе зь Белгародзкай, Варонескай і Растоўскай абласьцямі Расеі, на захадзе — з Харкаўскай і Данецкай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 270 км, з захаду на ўсход — 170 км.

КліматРэдагаваць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7 °C, ліпеня +21 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—500 мм.

РэльефРэдагаваць

Паверхня вобласьці ўяўляе сабой хвалістую раўніну, якая ўзвышаецца ад даліны Северскага Данцу на поўнач і на поўдзень, дзе разьмешчаны Данецкі камлюк. У даліне рэчак Міюса й Нагольнай вышыня камлюку зьніжаецца, а ўсходнія схілы пераходзяць у Прыазоўскую раўніну. У левабярэжнай частцы вобласьці распасьціраецца Старабельская раўніна. На крайняй поўначы ў межы вобласьці заходзяць бэлькі Сярэднярускага ўзвышша.

Глебы галоўным чынам чарназёмныя. Пашыраныя таксама дзярновыя глебы.

Карысныя выкапніРэдагаваць

Луганская вобласьць зьяўляецца адным з найбольш разьвітых у прамысловым пляне рэгіёнаў Украіны з шырокиі комплексам разнастайных відаў мінэральнай сыравіны. На тэррыторыі вобласьці маюцца радовішчы вуглю, газу, будаўнічай сыравіны, фасфатаў і нават золата. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральнай вады.

Водныя аб'ектыРэдагаваць

У вобласьці — 123 ракі, 6 зь якіх маюць даўжыню звыш 100 км. Галоўная рака — Северскі Данец. Таксама ёсьць 60 азёраў (найвялікшыя зь іх Бабровае ды Воўчае) і 60 вадасховішчаў.

ГісторыяРэдагаваць

Засяленьне тэрыторыі вобласьці пачалося каля 100 тыс. рокаў таму.

У Сярэднявечча велічэзная, практычна незаселеная тэрыторыя атрымала гістарычную назву Дзікае поле і аддзяляла Рускую дзяржаву ад Крымскага ханства.

З XVI ст. у паўднёвых стэпах утвараюцца вартаўнічыя службы, умацаваныя лініі Расейскай імпэрыі.

З мэтай аб’яднаньня ў адно цэлае вугольных раёнаў басэйну ў лютым 1919 р. была ўтвораная Данецкая губэрня з цэнтрам у месьце Луганску. 3 чэрвеня 1938 р. яна была падзеленая на Сталінскую й Варашылаўградзкую. У 1958 року вобласьць была перайменаваная ў Луганскую.

Адміністрацыйны падзелРэдагаваць

Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 37 местаў, зь якіх 14 — абласнога значэньня, 109 мястэчак, 109 пасёлкаў, 638 вёсак.