Міжземнае мора
Міжзе́мнае мо́ра — міжмацерыковае мора Атлянтычнага акіяна, злучанае зь ім праз Гібральтарскі праліў, палягае паміж паўднёваю Эўропай, заходняй Азіяй і паўночнай Афрыкай і амаль цалкам зачыненае. Мора лічыцца часткай Атлянтычнага акіяна, хоць яго часьцяком атаясамляюць як цалкам асобны вадаём. Мора ахоплівае плошчу ў 2,5 млн км², але ягонае злучэньне з Атлянтыкай праз Гібральтарскі праліў складае ўсяго 14 км у шырыню. Міжземнае мора мае сярэднюю глыбіню ў 1500 м, а самым глыбокім месцам ёсьць яміна Каліпса ў Іянічным моры, ейная глыбіна складае 5267 м.
Мора было важным маршрутам для купцоў і падарожнікаў старажытнасьці, што дало магчымасьць гандляваньню й культурнаму абмену паміж народамі рэгіёну — мэсапатамскай, пэрсыдзкай, эгіпецкай, фінікійскай, картагенскай, ібэрыйскай, грэцкай і бізантыйскай, рымскай і італьянскай, ілірыйскай, тракійскай, левантыйскай, гальскай, армянскай, арабскай, бэрбэрскай, габрэйскай, арагонскай, нубійскай, асырыйскай, славянскай і турэцкай культурамі. Гісторыя Міжземнаморскага рэгіёну мае вырашальнае значэньне для разуменьня паходжаньня й разьвіцьця шматлікіх сучасных грамадзтваў. «Тры чвэрці зямнога шара было аб’яднана паміж сабой празь Міжземнае мора, якое было цэнтрам сусьветнай гісторыі»[1].
Галоўныя порты
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Georg Wilhelm Friedrich Hegel. «The Philosophy of History», p. 87, Dover Publications Inc., 1956 ISBN 0-486-20112-0; 1st ed. 1899
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Краіны Міжземнага мора
- Міжземнае мора. Кругосвет.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |