Аляндзкія астравы
Аля́ндзкія астравы (па-швэдзку: Åland, па-фінску: Ahvenanmaa) — швэдзкамоўны архіпэляг астравоў, які палітычна адносіцца да Фінляндыі. У складзе Фінляндыі астравы маюць шырокую аўтаномію. Астравы знаходзяцца ў Балтыйскім моры каля Батнічнай затокі. Спэцыяльны статус астравоў гарантуецца міжнароднай супольнасьцю.
Аляндзкія астравы Landskapet Åland | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Астравы міру | |||||
Дзяржаўны гімн: «Ålänningens sång» | |||||
Афіцыйная мова | швэдзкая | ||||
Сталіца | Марыегамн | ||||
Найбуйнейшы горад | Марыегамн | ||||
Форма кіраваньня | аўтаномная правінцыя Фінляндыі Пэтэр Лінбёк Вівэка Эрыксан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
13 517 км² 89 % | ||||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
27 210 17,6/км² | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ax | ||||
Тэлефонны код | +358 |
У склад архіпэлягу ўваходзяць каля 6,5 тыс. астравоў агульнай плошчай 1527 км². Плошча найбольшага востраву Аляндаў складае 650 км². Колькасьць насельніцтва складае каля 27,2 тыс. асобаў. Заселеныя каля 100 астравоў, пераважна людзьмі швэдзкага паходжаньня. Насельніцтва займаецца ў асноўным рыбнай лоўляй, жывёлагадоўляй і сельскай гаспадаркай. Адзіным горадам і сталіцай Аляндзкіх астравоў зьяўляецца Марыегамн (па-швэдзку: Mariehamn, па-фінску: Maarianhamina). Тэрыторыя Аляндзкіх астравоў зьяўляецца дэмілітарызаванай зонай, тут забаронены нават пралёт самалётаў паветрана-вайсковых сілаў.
Палітыка
рэдагавацьАляндзкія астравы, згодна з Актам аб Самакіраваньні Аляндзкіх астравоў ад 28 сьнежня 1951 году, зьяўляюцца парлямэнцкай рэспублікай у рамках аўтаноміі ў складзе Фінляндыі. Астравы маюць уласны парлямэнт (Лагтынг), які складаецца з 30 дэпутатаў, абраных праз агульныя тайныя выбары. Яму падпарадкоўваецца ўрад (Ляндскапсрэгерынг), які ў сваю чаргу складаецца зь міністраў адукацыі, культуры, фінансаў, сацыяльных справаў і навакольнага асяродзьдзя, адміністрацыі і ўзаемадзеяньня з Эўрапейскім Зьвязам, прамысловасьці і гандлю, і сувязі, які ўзначальваецца прэм’ер-міністрам (ляндродам).
Гісторыя
рэдагавацьУ XVIII стагодзьдзі праз Аляндзкія астравы праходзіў важны шлях з Санкт-Пецярбургу ў Стакгольм. 18 сакавіка 1809 году, пад час расейска-швэдзкай вайны расейцы акупавалі астравы і далучылі іх, разам зь Фінляндыяй, да Расейскай імпэрыі.
У 1856 годзе Парыская мірная дамова надала астравам асаблівы статус дэмілітарызаванай зоны, які захоўваецца й да нашых дзён.