Запароская вобласьць
Запаро́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Запорізька область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 27,18 тыс. км². Насельніцтва — 1877,2 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Запарожжа.
Запароская вобласьць | |
Запорізька область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Запарожжа |
Улучае | 20 раёнаў |
Найбольшы горад | Запарожжа |
Іншыя буйныя гарады | Мелітопаль, Бярдзянск |
Дата ўтварэньня | 10 студзеня 1939 року |
Губэрнатар | Валеры Баранаў |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2006) | 1,861 млн (3,97%, 8-е месца) |
Шчыльнасьць | 68,47 чал./км² |
Плошча | 27,18 тыс. км² (4,5%) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-23 |
Тэлефонны код | +38 061 |
Паштовыя індэксы | 69xxx, 70xxx, 71xxx, 72xxx |
Інтэрнэт-дамэн | zaporizhzhe.ua; zp.ua |
Код аўтам. нумароў | AP |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьРазьмешчаная на паўднёвым усходзе Ўкраіны, у асноўным займае левабярэжную частку басэйну нізкай плыні Дняпра. На поўначы ды паўночным захадзе мяжуе з Днепрапятроўскай, на захадзе з Хэрсонскай, на ўсходзе з Данецкай абласьцямі Ўкраіны. На поўдні вобласьць амываецца Азоўскім морам, берагавая лінія якога ў межах вобласьці перавышае 300 км. Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 208 км, з захаду на ўсход 235 км.
Клімат
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны са сьпякотным летам і маласьнегавой зімой. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +23 °C, студзеня −4 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе залеў. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 448 мм.
Рэльеф
рэдагавацьДля вобласьці характэрны раўнінны ляндшафт. Асноўны тып глебаў — чарназёмы.
Карысныя выкапні
рэдагавацьМінэральныя рэсурсы прадстаўленыя багатымі пакладамі рудных карысных выкапняў, асабліва жалезных ды марганцавых. Частка рэгіёну ў сумарных запасах мінэральнай сыравіны ва Ўкраіне складае: пэгматыт — 88,06%, апатыт — 63,42%, марганцавая руда — 69,1%, ўторынныя кааліны — 22,9%, вогнетрывалыя гліны — 8,6%.
Водныя аб’екты
рэдагавацьПа тэрыторыі вобласьці цякуць 109 рэчак. Галоўная рака Дняпра з Кахоўскім вадасховішчам. Уздоўж узьбярэжжа Азоўскага мора — ліманы ды салёныя азёры.
Гісторыя
рэдагавацьПасьля татара-мангольськага нашэсьця 1237—1240 рр. тэрыторыя Запароскага краю на два стагодзьдзі ўвайшла ў склад Залатой Арды. У 1445 року запароскія стэпы па левым беразе Дняпра ўвайшлі ў склад Крымскага ханства. З канца XV да сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя іх засялілі качавыя ды напаўаселыя нагайцы.
У XV—XVI стагодзьдзі на паўднёваўкраінскіх землях пачалося фармаваньне запароскага казацтва. Адным зь яго галоўных цэнтраў стала выспа Хортыца. Падзеяй агульнаўкраінскага значэньня стала фармаваньне з асобных казацкіх загонаў ды прамысловых артэляў сацыяльна-палітычнай ды вайсковай арганізацыі запароскага казацтва — Запароскай Сечы.
Напрыканцы XVIII ст. землі паўднёвай Украіны ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі.
Запароская вобласьць была ўтвораная 22 студзеня 1939 року ў межах УССР.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьВобласьць налічвае 20 раёнаў, 14 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 23 мястэчкі, 872 вёскі.