Гісторыя Эўропы ахоплівае людзей, якія насяляюць эўрапейскі кантынэнт ад часоў першых пасяленьняў у дагістарычныя часы да сучаснасьці. Першыя людзі зьявіліся тутака з Афрыкі паміж 45 тысячаў і 25 тысячаў гадоў да н. э. Самыя раньнія пасяленцы ў дагістарычнай Эўропе прыйшлі ў эпоху палеаліту. Сельскай гаспадаркай насельнікі Эўропы пачалі займацца каля 7000 году да н. э. у часы нэаліту.

Мапа Эўропы на выяве антвэрпэнскага картографа Абрагама Артэліюса 1595 году

Дагістарычныя часы

рэдагаваць
 
Прыклад палеалічнага жывапісу ў пячоры Ляско, Францыя

Эўропа заставалася незаселенай людзьмі даволі доўгі час у параўнаньні зь іншымі кантынэнтамі. Верагодная гіпотэза, што Чалавек прамаходзячы (Homo erectus) і нэандэртальцы (Homo neanderthalensis) мігравалі з Афрыкі ў Эўропу перад зьяўленьнем сучаснага чалавека, і адбылося гэта ў палове вільяфранкаўскага ярусу. На паўднёвым усходзе Эўропы, у Грузіі ў горадзе Дманісі, былі знойдзеныя парэшткі людзей, якія жылі 1,8 мільёну гадоў таму і належалі да формы, як мяркуюць, пераходнай паміж чалавекам умелым (Homo habilis) і чалавекам прамаходзячым, пазьней гэтыя людзі расьсяліліся па ўсёй паўднёвай Азіі. Гэтую форму вылучылі ў асобны від — чалавек грузінскі (Homo georgicus), і верагодна, што ўсе астанкі належаць асобінам адной папуляцыі, якая зьяўляецца самай старажытнай у Эўропе.

У дастатковай жа ступені засяліў Эўропу гайдэльбэрскі чалавек і ягоны верагодны нашчадак нэандэрталец, пры гэтым эўрапейскія нэандэртальцы мелі пэўныя фэнатыпічныя і генатыпічныя адрозьненьні ад нэандэртальцаў іншых кантынэнтаў, якія магчыма паўсталі з прычыны адаптацыі да кліматычных умоваў і перакрыжаваньня папуляцыяў на ўсім кантынэнце. Раньняе зьяўленьне чалавека разумнага (Homo sapiens) у Эўропе датуецца прыкладна 35 000 годам і звычайна зьвязваецца з краманьёнцамі. Некаторыя лякальна разьвітыя пераходныя культуры, напрыклад шатэльпэронская культура, выразна выкарыстоўвалі тэхналёгіі верхняга палеаліту.

Бронзавы век

рэдагаваць

У пачатку 2 тысячагодзьдзя да н. э. пачалося перасяленьне індаэўрапейскіх народаў. На Сардыніі ў выніку ўварваньня з усходу ўтварылася высокаразьвітая культура будаўнікоў нурагаў. Першая добра вядомая пісьмовая цывілізацыя ў Эўропе была Мінойская цывілізацыя на востраве Крыт, а пазьней Мікенская цывілізацыя ў Грэцыі, пачынаючы з 2 тысячагодзьдзя да н. э. З гэтага ж пэрыяду ў цэнтральнай і ўсходняй частках Эўропы распаўсюджваецца культура баявых сякераў (шнуравай керамікі), якая лічыцца ў рэгіёне першай культурай, што дакладна можа атаясамлівацца з індаэўрапейскімі перасяленцамі; тым ня менш, у рэгіёне гэтая культура доўгі час суіснавала з культурамі яўна даіндаэўрапейскага насельніцтва (напрыклад, нарвенская) і ўтварала зь імі зьмяшаныя культуры.

Першыя месты-дзяржавы, створанныя ў XVIIXVI стагодзьдзях да н. э., як то Мікены, Тырынт, Піляс, мелі цесныя культурныя і гандлёвыя сувязі з Крытам, Мікенская культура шмат чаго запазычала ад мінойскай цывілізацыі, уплыў якой адчуваецца ў культавых абрадах, сьвецкім жыцьці, мастацкіх помніках; несумненна, ад крыцянаў было ўспрынята мастацтва пабудовы суднаў. У XVXIII стагодзьдзях да н. э. ахейцы заваявалі Крыт і Кікляды, калянізавалі шматлікія астравы ў Эгейскім моры, заснавалі шэраг паселішчаў у глыбіні тэрыторыі Грэцыі, на месцы якіх пазьней знакамітыя антычныя месты-дзяржавы, як то Карынт, Атэны, Дэльфы, Тэбы. Гэты пэрыяд лічыцца часам росквіту мікенскай цывілізацыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гісторыя Эўропысховішча мультымэдыйных матэрыялаў