Васіль Тацішчаў
Васі́ль Мікі́тавіч Таці́шчаў (29 красавіка 1686, Пскоўскі павет — 26 ліпеня 1750) — расейскі дзяржаўны дзяяч, гісторык.
Закончыў Маскоўскую інжынэрную і артылерыйскую школу. Удзельнік Палтаўскай бітвы 1709 року. Шмат рокаў кіраваў заводамі на Ўрале.
Выявіў і надрукаваў кароткую рэдакцыю Рускай праўды, Судзебнік 1550 року. Аўтар першага расейскага энцыкляпэдычнага слоўніка «Лексікон расейскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадзкі» (ч. 1—3, 1793, да літары К). Галоўная праца В. М. Тацішчава — «Гісторыя Расейская» (т. 1—4, 1768—1784; т. 5, 1848) — збор рускіх і замежных летапісных і іншых старажытных крыніцаў, частка якіх, у тым ліку Полацкі летапіс, не зьбераглася. Паводле яе ўдакладняюць і дэталізуюць многія падзеі, асабліва з гісторыі Беларусі, напрыклад: намер менскага князя Глеба ў 1119 заваяваць Новагародзкую і Смаленскую землі, час заснаваньня некаторых беларускіх местаў, паходжаньне назвы «Белая Русь», гербу Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» і інш.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 514