Кантынэнт
Кантынэ́нт — асноўная, разам з акіянамі, адзінка падзела сьвету. Адносіцца да найвялікшых, з кропкі гледжаньня памераў, абшараў сушы на Зямлі. Фізычная геаграфія зьвяртае ўвагу на падобнасьць кантынэнтаў на астравы, яны абкружаны з усіх бакоў морамі і акіянамі, а зь іншымі кантынэнтамі злучаны толькі вузкімі стужкамі зямлі (Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка, Афрыка і Азія). Некаторыя навукоўцы прапануюць розныя спосабы вызначэньня кантынэнтаў, і ў залежнасьці ад спосабу колькасьць кантынэнтаў мяняецца.

У сваім агульным значэньні кантынэнт таксама ўключае ў сябе невялікія астравы ў вельмі кароткай адлегласьці ад берага. З навуковага пункту гледжаньня таксама ўключаюць у склад кантынэнтаў астравы, якія прымацаваныя да кантынэнтальных плітаў, як то Брытанскія астравы звычайна далучаюцца да Эўразіі.
Але часьцей за ўсё выкарыстоўваюць спосаб, у адпаведнасьці зь якім вылучаюць шэсьць кантынэнтаў:
Тэрміналёгія рэдагаваць
Тэрмін мацярык блізкі па сваім значэньні да кантынэнту, то бок мацярык зьяўляецца вялікім вучасткам сушы, акружаны вадой. Пры гэтым Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка, злучаныя вузкім Панамскім пярэсмыкам, лічацца двума рознымі мацерыкамі. Аналягічна, двума рознымі мацерыкамі зьяўляюцца Эўразія і Афрыка, злучаныя вузкім Суэцкім каналам.
У той жа час гістарычна склалася так, што сушу Зямлі падзяляюць таксама на часткі сьвету. Гэты падзел паўстаў у эпоху геаграфічных адкрыцьцяў, калі мараплаўцы паступова адкрывалі ўсё новыя і новыя землі, як тады казалі, новыя «часткі сьвету». У адрозьненьне ад падзелу на мацерыкі, два кантынэнты Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка ўтвараюць адну частку сьвету — Амэрыку, а дзьве часткі сьвету Эўропа і Азія знаходзяцца на адным мацерыку — Эўразія. Мяжа паміж Эўропай і Азіяй праходзіць па Ўральскіх горах, затым рацэ Урал да Касьпійскага мора, рэках Кума і Маныч да вусьця ракі Дон і далей па берагах Чорнага і Міжземнага мораў. Аднак, існуюць спрэчкі наконт слушнасьці вызначэньня такой мяжа.
У адрозьненьне ад кантынэнту, частка сьвету ўключае ў сябе таксама блізкія астравы. Пры тэгым блізкасьць вызначаецца паводле гістарычнай традыцыі, а не адлегласьці.
Плошча і насельніцтва рэдагаваць
Розныя крыніцы падаюць розныя зьвесткі пра плошчу і насельніцтва кантынэнтаў. Ніжэй прыведзена табліца прыблізнай плошчы і колькасьці насельніцтва кантынэнтаў[1].
Кантынэнт | Плошча (км²) | Плошча (%) | Насельніцтва | Насельніцтва (%) | Нас. пункт |
---|---|---|---|---|---|
Афрыка | 28489869 | 20.75% | 1119307147 | 15.16% | Лагас, Нігерыя |
Антарктыда | 12949940 | 9.44% | 4912[2] | 0.0% | станцыя Макмурда |
Эўразія | 51799761 | 37.74% | 5233151221 | 70.85% | Токіё, Японія |
Паўночная Амэрыка | 23309892 | 16.98% | 579024000 | 7.84% | Мэхіка, Мэксыка |
Аўстралія | 5179976 | 3.77% | 39901000 | 0.54% | Сыднэй, Аўстралія |
Паўднёвая Амэрыка | 15539928 | 11.32% | 414332000 | 5.61% | Сан-Паўлу, Бразылія |
Крыніцы рэдагаваць
- ^ «7 Continents of the World». 7 Continents.
- ^ «Antarctica». CIA World Factbook. 2011.