Крымскія горы
Кры́мскія го́ры (па-крымскататарску: Qırım dağları; па-ўкраінску: Кримські гори) — горная сыстэма на поўдні Крымскага паўвострава (дэ юрэ Украіна, дэ факта Расея). Працягваецца на 180 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, ад мысу Фіялэнту ля Севастопалю да мысу Ільлі каля Феадосіі. Шырыня горнае паласы да 60 км. У рэльефе выразна выдзяляюцца тры амаль паралельныя пасмы з крутымі паўднёвымі ды палогімі паўночнымі схіламі: Галоўнае, Унутранае ды Зьнешняе. Пераважаюць вышыні 700—1200 м, максымальная — 1545 м (г. Раман-Кош). Адна з найвышэйшых вяршыняў Крымскіх гораў — Ай-Пэтры. У Крымскіх горах пачынаецца рака Салгыр.
Крымскія горы | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Раман-Кош | |
Вышыня | 700—1545 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня | 180 км |
Шырыня | 50 км |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Аўтаномная Рэспубліка Крым |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіна | Украіна |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | пешшу |
Крымскія горы | |
Літаратура
рэдагаваць- Крымские горы // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.