Пячора (рака)
Пячора (на-комі: Печӧра, па-ненецку: Санэро’’ яха ці Санэро яв) — рака ў Рэспубліцэ Комі й Ненецкае аўтаномнае акрузе Расеі.
Пячора лац. Piačora | |
Печора | |
Човен на рацэ ля марскога порту | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Паўночны Ўрал |
Вышыня вытоку | 630 |
Вусьце | Пячорская губа |
Вышыня вусьця | 0 м |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Ненецкая аўтаномная акруга і Рэспубліка Комі |
Даўжыня | 1809 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4100 м³/с |
Плошча басэйну | 322 тыс. км² |
Геаграфія
рэдагавацьДаўжыня 1809 км, плошча басэйну — 322 тыс. км². Рака бярэ пачатак на Паўночным Урале, у паўднёва-ўсходняе частцы Рэспублікі Комі, і цячэ сьпярша пераважна на паўднёвы захад. Ад вытоку да вусьця ракі Уньі Пячора мае горны характар. У паселішчы Якшы (па ўпаданьні ракі Валасьніца) паварочвае на поўнач і цячэ па Пячорскае нізіне да Вусьць-Усы. Пасьля вусьця ракі Уса (прытоку Пячоры) рака паварочвае на захад, утвараючы шырокае калена з двума вялікімі выгібамі. Шырыня рэчышча тут дасягае 2 км, у даліне зьяўляюцца вялізныя пойменныя лугі. У раёне Вусьць-Цыльмы (па ўпаданьні рэкаў Піжмы й Цыльмы) Пячора зноў паварочвае на поўнач, на гэтым участку яе шырокая пойма парэзаная шматлікімі пратокамі («шарамі») і старыцамі.
Прыкладна за 130 км ад вусьця Пячора падзяляецца на два рукавы — усходні (Вялікая Пячора) і заходні (Малая Пячора). Ніжэй, у раёне Нар'ян-Мару, рака ўтварае дэльту шырынёй каля 45 км і ўпадае ў Пячорскую губу Пячорскага мора.
Населеныя пункты
рэдагавацьНайважнейшыя прыстані на Пячоры — Нар'ян-Мар, Вусьць-Цыльма, Пячора.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьПячора (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў