Дублін
Ду́блін (па-ірляндзку: Baile Átha Cliath, па-ангельску: Dublin) — сталіца й самы буйны горад краіны Ірляндыя й вострава Ірляндыя. Галоўны порт у Ірляндзкім моры. Насельніцтва складае 505 739 жыхароў (2006 год), разам з прадмесьцямі — каля 1,7 млн. Горад зьяўляецца гістарычным і сучасным культурным цэнтрам краіны, а таксама сучасным цэнтрам адукацыі, мастацтва, кіраваньня, эканомікі й прамысловасьці.
Дублін | |||||
ірл. Baile Átha Cliath | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 841 | ||||
Краіна: | Ірляндыя | ||||
Мэр: | Paul McAuliffe[d] | ||||
Плошча: | 114,99 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 505 739 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 4398,11 чал./км² | ||||
летні час: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 01 | ||||
Паштовы індэкс: | D1-18, 20, 22, 24, D6W, D1-18, 20, 22, D6W | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′52″ пн. ш. 6°15′35″ з. д. / 53.34778° пн. ш. 6.25972° з. д.Каардынаты: 53°20′52″ пн. ш. 6°15′35″ з. д. / 53.34778° пн. ш. 6.25972° з. д. | ||||
Дублін на мапе Ірляндыі ![]() ![]() Дублін | |||||
![]() | |||||
http://www.dublincity.ie |
ГісторыяРэдагаваць
Горад быў заснаваны як паселішча вікінгаў, на базе якога было створана Дублінскае каралеўства, стаўшы галоўным горадам вострава пасьля ўварваньня нарманаў. З XVII стагодзьдзя горад пачаў хутка разьвівацца й на некаторы час нават быў другім паводле велічыні горадам у Брытанскай імпэрыі й пятым паводле велічыні ў Эўропе. Дублін зьведаў пэрыяд стагнацыі пасьля выданьня закона Зьвязу ў 1800 годзе, але ён заставаўся эканамічным цэнтрам для большай часткі вострава. 24 красавіка 1916 году ў Дубліне пачалося паўстаньне ірляндцаў супраць брытанскага ўладараньня. Пасьля аддзяленьня Ірляндыі ад Брытаніі ў 1922 годзе, новы парлямэнт, быў разьмешчаны ў доме Лейнстэру. Дублін стаў сталіцай спачатку Ірляндзкага вольнай дзяржавы, а потым і Рэспублікі Ірляндыі.
ГеаграфіяРэдагаваць
Места знаходзіцца на ўзьбярэжжы Ірляндзкага мора ў Дублінскай затоцы. Разьмешчаны ў вусьце ракі Ліфі й ахоплівае тэрыторыю плошчай каля 115 км². На поўдні гораду маюцца невялічкія горы, у той час, як поўнач і захад горад месьціцца на раўніне[1]. Ліфі падзяляе горад на дзьве часткі, які маюць назоў Нортсайд і Саўтсайд.
ЭканомікаРэдагаваць
Рэгіён Дубліну зьяўляецца эканамічным цэнтрам Ірляндыі, ён быў у авангардзе хуткага эканамічнага росту краіны ў пэрыяд кельцкага тыгру. У 2009 годзе Дублін зьяўляўся чацьвертым горадам у сьвеце паводле паказчыку пакупніцкай здольнасьці насельніцтва і займаў дзясяты радок у сьпісе самых заможных паводле асабістых прыбыткаў жыхароў[2]. Паводле зьвестак на 2011 год Дублін зьяўляецца 13-м самым дарагім горадам у Эўрапейскім Зьвязе і 58-м у сьвеце[3].
Традыцыйныя галіны эканомікі Дубліну ўключаюць харчовую прамысловасьць, тэкстыльную і броварную вытворчасьць. Аднак гэтыя галіны ў апошнія часы зьнізілі сваю вытворчасьць. Эканамічны бум у 1990-я гады прыцягнулі вялікую колькасьць вытворцаў у фармацэўтычнай, інфармацыйнай галінах, а таксама ў сфэры камунікацыйных тэхналёгіяў.
Месты-сябрыРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Dublin City Council – Facts About Dublin City. Dublincity.ie.
- ^ Richest cities in the world by purchasing power in 2009. City Mayors.
- ^ Dublin falls in city-cost rankings. Irish Times.