Батанічны помнік прыроды
Батанічныя помнікі прыроды — аб’екты расьліннасьці і флёры, якія маюць навуковую, культурна-пазнавальную, гістарычную, эстэтычную каштоўнасьць і ахоўваюцца дзяржавай.
На Беларусі каля 180 батанічных помнікаў прыроды рэспубліканскага значэньня:
- старадаўнія паркі:
- Бальценіцкі парк
- Вердаміцкі парк
- Вялікамажэйкаўскі (Шчучынскі раён)
- Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
- Замкавы парк (Мір)
- Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы
- Палац Радзівілаў (Радзівілімонты) (Клецкі раён) і інш.;
- каштоўныя ўчасткі лесу:
- Барысаўскае лесанасаджэньне
- Барэцкая дуброва (Івацэвіцкі раён)
- Вепрынская дуброва (Чэрыкаўскі раён)
- Шолкавіцкая дуброва (Чарнейкаўская; Рэчыцкі раён) і інш.;
- насаджэньні інтрадукаваных дрэў і кустоў:
- Вінклераўскі хвойнік (Нясьвіскі раён)
- Ліноўскі хвойнік (Пружанскі раён)
- Моўчадзкае насаджэньне лістоўніцы эўрапейскай (Баранавіцкі раён) і інш.;
- расьлінныя згуртаваньні на межах арэалаў, у месцах, аддаленых ад асноўнай вобласьці свайго пашырэньня:
- Бёрдаўскае лесанасаджэньне (Клічаўскі раён),
- Добрускія ельнікі
- Маларыцкія ельнікі і інш.,
- расьлінныя згуртаваньні з рэдкімі, рэліктавымі і тымі, якія зьнікаюць, відамі расьлінаў:
- Вятчынскае месца росту рададэндрану жоўтага (Жыткавіцкі раён),
- Восаўскае насаджэньне карэльскай бярозы
- Церабескае насаджэньне карэльскай бярозы (Івацэвіцкі раён) і інш.;
- дрэвы мясцовых парод (асабліва вылучаюцца ўзростам, памерамі, прыгажосьцю ці зьвязаныя з гістарычнымі падзеямі) і ўнікальныя дрэвы-інтрадуцэнты (больш за 50).
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7