Вялікі камень ляшчынскі
помнік прыроды
(Перанакіравана з «Ляшчынскі валун»)
Вялікі камень ляшчынскі — валун у Беларусі, з 1997 году геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня. Разьмешчаны за 250 м на паўночны захад ад в. Ляшчынск Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.
Апісаньне
рэдагавацьВалун ружавага-шэрага дробназярністага граніту з уключэньнямі крышталёў мінэралаў цёмнага колеру (сьлюды). Даўжыня валуну складае 4 м, шырыня 3,4 м, вышыня 0,8 м, у абводзе 11,7 м, аб’ём 10,7 м³, маса каля 27 т. Прынесены ледавіком каля 15—20 тыс. г. назад са Скандынавіі.
Літаратура
рэдагаваць- Ляшчынскі вялікі камень. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
Вонкавыяя спасылкі
рэдагавацьВялікі камень ляшчынскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў