Камень-горка

геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня

Каардынаты: 54°30′26″ пн. ш. 26°28′26″ у. д. / 54.50722° пн. ш. 26.473971° у. д. / 54.50722; 26.473971

Камень-горка — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня.

Камень-горка

Валун ляжыць у полі ў паўднёва-заходняй частцы вёскі Укропенка, мэтрах у 70-80 ад вясковай хаты. Добра ён бачны з шашы Р63, пры пад’езьдзе са Смаргоні — зьлева пасьля ЛЭП.

Складзены граніта-рапаківі, што адносіцца да кіруючага тыпу парод. Валун знаходзіцца ў напаўзасыпаным стане. Прынесены каля 450 тысячаў гадоў таму дняпроўскім ледавіком, з наступным перакрыцьцем алювіяльных адкладаў каля 90 тысячаў гадоў таму, падчас адыходу валдайскага ледавіка быў выкрыты флювіягляцыальнымі патокамі, што сьцякалі па старажытным рэчышчы Вяльлі.

Захаванасьць валуна добрая, паверхня адшліфавана. Камень расколаты на дзьве няроўныя часткі.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць