Ручай

невялікі струмень

Руча́й — невялікі вадацёк, звычайна шырынёй ад некалькіх дзясяткаў сантымэтраў да некалькіх мэтраў. Звычайна даўжыня ручая не перавышае некалькі кілямэтраў, а глыбіня рэдка перавышае 1,5 мэтра. Хуткасьць ручаёў як правіла досыць вялікая (некалькі мэтраў у сэкунду).

Горны ручай Бучэр ў Аўстраліі

Ручаі ўтвараюцца ад сьцёку дажджавых, талых вод або пры выхадзе на паверхню падземных вод. Ручаі часьцей за ўсё ўпадаюць у рэкі ці возера.