Каціны камень
помнік прыроды рэспубліканскага значэньня
«Вялікі камень кеўлаўскі» ці «Каціны камень» — валун, гэалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня ў Беларусі[1].
Вялікі камень кеўлаўскі | |
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Найбліжэйшае мястэчка | Кеўлы |
---|---|
Каардынаты | 54°22′27.4″ пн. ш. 26°25′36″ у. д. / 54.374278° пн. ш. 26.42667° у. д.Каардынаты: 54°22′27.4″ пн. ш. 26°25′36″ у. д. / 54.374278° пн. ш. 26.42667° у. д. |
Разьмешчаны ў 2 км на паўднёвы-захад ад вёскі Кеўлы Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласьці на заходнім схіле канцаваморанага склону, што парос дрэвамі і лазой.
Валун чырвона-ружовага граніту рапаківі з рэдкімі крышталікамі палявога шпату памерам ад 2 да 5 см. Прынесены ледавіком з паўночнага-захаду Фінляндыі каля 130—150 тысячаў год таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага зьледзяненьня. На глыбе расьце шмат імху.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 517. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7
Літаратура
рэдагаваць- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 517. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7 (рас.)