Ашмянскі раён
Ашмя́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 30 796 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ашмяны.
Ашмянскі раён | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ашмяны |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Уладзіслаў Гершгорын[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 30 796[2] |
Шчыльнасьць | 25,3 чал./км² |
Плошча | 1215,92[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 311 м |
Месцазнаходжаньне Ашмянскага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-93 |
Паштовыя індэксы | 231 1хх |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Геаграфічнае становішча Рэдагаваць
Ашмянскі раён знаходзіцца на паўночным усходзе Гарадзенскае вобласьці, мяжуе з Астравецкім, Іўеўскім і Смаргонскім раёнамі Гарадзенскае вобласьці, з Валожынскім раёнам Менскае вобласьці, а таксама зь Летувой.
Рэльеф і карысныя выкапні Рэдагаваць
Раён разьмяшчаецца ў межах Ашмянскага ўзвышша, пераважаюць вышыні 220—250 м, максымальная — 311 м (каля в. Цюпішкі).
Карысныя выкапні: торф, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.
Клімат і расьліннасьць Рэдагаваць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6 °С, ліпеня 17,1 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 605 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 190 дзён.
Лясы пераважаюць іглічныя, сустракаюцца драбналістыя (бяроза, асіна, алешына). Лясы займаюць 34,5% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балотаў 7,3 тыс. га.
Гідраграфія Рэдагаваць
Насельніцтва Рэдагаваць
Гаспадарчая дзейнасьць Рэдагаваць
Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 65,7 тыс. га, зь іх асушаных 8,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы, рапсу, гародніны.
Прадпрыемствы: харчовая (сыраробная, крухмальная, мясная, малочная — вытворчасьць сухога абястлушчанага малака) прамысловасьць, мэталаапрацоўка (дакладнае ліцьцё, інструмэнтальная вытворчасьць), прыладабудаўніцтва (радыётэхніка), лёгкая (ільновалакно, абутковая), камбікармавая і дражджавая, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, торфапрадпрыемствы.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная галіна Менск — Вільня і аўтамабільныя дарогі Менск — Вільня і Астравец — Горадня.
Культура Рэдагаваць
- Ашмянскі краязнаўчы музэй імя Францішка Багушэвіча і філія Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі ў вёсцы Гальшаны.
- У 2001 і 2010 гадох раён (Ашмяны) быў месцам правядзеньня фэстывалю «Адна зямля»[7][8].
СМІ Рэдагаваць
- Дзяржаўная газэта «Ашмянскі веснік».
- Тыднёвік «Рэгіянальная газета»
Гісторыя Рэдагаваць
Створаны 15 студзеня 1940 году. Першапачаткова ўваходзіў у склад Вялейскай вобласьці. 20 лістапада 1960 году ўключаны ў склад Гарадзенскай вобласьці.
Турыстычная інфармацыя Рэдагаваць
Найбольш цікавым пунктам раёну з турыстычнага пункту гледжаньня зьяўляецца Гальшанскі замак. Акрамя таго, увагу могуць прыцягнуць касьцёлы з кляштаровымі карпусамі ў вёсках Баруны і Гальшаны, а таксама магіла Францішка Багушэвіча ў Жупранах. Акрамя гэтага, захаваліся: Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Гальшаны, царква ў в. Гароднікі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Граўжышкі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Жупраны, сядзіба ў в. Міхайлоўшчына, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і будынак друкарні ў в. Мураваная Ашмянка.
У вёсцы Цюпішкі знаходзіцца пункт Дугі Струвэ, якая ўваходзіць у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА як частка аб’екту № 1187.
Асобы Рэдагаваць
- Язэп Германовіч (Вінцук Адважны) (1890, Гальшаны —1978) — каталіцкі сьвятар усходняга абраду, паэт, публіцыст і вязень Гулагу
- Антоні Эдвард Адынец (1804—1885) — паэт, перакладчык
- Андрэй Зязюля (1878—1921) — беларускі паэт
- Зыгмунт Мінейка (1840—1925) — кіраўнік паўстаньня 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце, археоляг і мэмуарыст
- Уладзіслаў Чарняўскі (1916; засьц. Амружын — 2001) — беларускі каталіцкі сьвятар. Перакладчык Бібліі й Катэхэзіса на беларускую мову.
- Антон Шукелойць (1915, в. Якелеўшчына— 2017) — грамадзкі дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША
- Чэслаў Янкоўскі (1857—1929) — польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнавец
Насельныя пункты Рэдагаваць
Гарады: Ашмяны.
Буйныя вёскі: Баруны, Гальшаны, Граўжышкі, Гродзі, Жупраны, Мураваная Ашмянка, Цудзенішкі.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ http://oshmiany.gov.by/ru/biografiya-rukovoditel/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
- ^ Ашмяны прынялі «Адну зямлю»//«Рэгіянальная газета»
Літаратура Рэдагаваць
- Ошмянский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.