Тапілішкаўскія валуны
Тапілішкаўскія валуны — геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня (зь 1994 году). Тры валуны разьмешчаны за 0,25 км на паўднёвай ускраіне вёскі Тапілішкі (Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць).
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Разьмяшчэньне | на паўднёвай ускраіне вёскі Тапілішкі |
---|---|
Каардынаты | 53°38′34.2″ пн. ш. 24°43′10.3″ у. д. / 53.642833° пн. ш. 24.719528° у. д.Каардынаты: 53°38′34.2″ пн. ш. 24°43′10.3″ у. д. / 53.642833° пн. ш. 24.719528° у. д. |
Апісаньне
рэдагавацьШаравата-ружовы буйназярністы граніта-гнэйс даўжынёй 3,7 м, шырынёй 3,1 м, вышынёй 1,3 м, у абводзе 10,3 м, аб’ём 8 м³, маса 21 тона.
Шэры гнэйс даўжынёй 3,7 м, шырынёй 2,6 м, вышынёй 1 м, у абводзе 9,7 м, аб’ём 5,1 м³, маса 13,5 тон.
Ружавата-буры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2-5 см) даўжынёй 3,7 м, шырынёй 2,9 м, вышынёй 1,3 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём 7,4 м³, маса 20 тон.
Прынесены ледавіком 200 тысячаў гадоў таму назад з поўдня Фінляндыі.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)