Васькаў камень
Ва́ськаў ка́мень — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня ад 22.12.1988.
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Найбліжэйшае мястэчка | Аўгустова |
---|---|
Каардынаты | 54°7′29″ пн. ш. 26°29′23″ у. д. / 54.12472° пн. ш. 26.48972° у. д.Каардынаты: 54°7′29″ пн. ш. 26°29′23″ у. д. / 54.12472° пн. ш. 26.48972° у. д. |
Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад в. Аўгустова і за 2 км на ўсход ад Крыніцы Валожынскага раёну Менскай вобласьці, на схіле марэннай грады, у лесе. У 150 м ад павароту налева да асфальтавага заводу (далей дарога ідзе да в. Крыніца) справа відаць зьезд у лес. Лясная дарога прыдатная для цяжкой тэхнікі. Праз 500-600 мэтраў яна паварочвае налева, дзе на разьвілцы дарог у кустах і ляжыць валун.
Валун сіеніту даўжынёй 3,9 м, шырынёй 3,2 м, вышынёй 1,7 м, у абводзе 11 м, аб’ём 21 м3, маса каля 56 т. Прынесены ледавіком каля 125 тысячаў гадоў назад з поўдня Фэнаскандыі. Узровень радыеактыўнага выпраменьваньня складае 36,6 пры ўзроўні навакольнага асяродзьдзя 16,0 мікрарэнтген у гадзіну. Памеры бачнай часткі Васькава каменя былі значна большыя да ўзрыв, з дапамогаю якога ў свой час спрабавалі разбурыць валун.
Па расказах мясцовых жыхароў, штогод ля яе сяляне раней адзначалі сьвята збору ўраджаю. Падчас палявых дасьледаваньняў у вёсках Крыніца і Філіпіняты задалося выявіць, што гэты камень таксама мае назву Чортаў камень. Апавядаюць, што раней тут жыў чорт, які добра шыў адзеньне — варта было пакласьці на камень манэту, як назаўтра рэч будзе гатовая. Хутчэй за ўсё ў далёкія паганскія часы гэты валун быў месцам пакланеньня нашых продкаў, але з прыходам хрысьціянства камень быў пракляты і яму была дадзена назва “Чортаў” дзеля таго каб адахвоціць насельніцтва ад паганскай рэлігіі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рэспубліканскі геалагічны помнік прыроды ВАСЬКАЎ КАМЕНЬ (АЎГУСТОЎСКІ)(недаступная спасылка), Працоўная слава, 30.10.2012
Літаратура
рэдагаваць- Васькаў камень. Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 т. 4, ISBN 985-11-0035-8.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВаськаў камень — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў