Камяніцкі валун
геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня
Камяні́цкі валу́н — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1].
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Найбліжэйшае мястэчка | Камяніца |
---|---|
Каардынаты | 54°18′32.9″ пн. ш. 26°13′42″ у. д. / 54.309139° пн. ш. 26.22833° у. д.Каардынаты: 54°18′32.9″ пн. ш. 26°13′42″ у. д. / 54.309139° пн. ш. 26.22833° у. д. |
Знаходзіцца ў вёсцы Камяніца Смаргонскага раёну, за 50 мэтраў на захад ад дому №24.
Парода падобная на постбатнічныя граніты з навакольля Борг (Швэцыя). Прынесены ледавіком каля 130—150 тысячаў гадоў таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага зьледзяненьня. Кірунак азімуту доўгай восі складае 30 градусаў (паўночна-ўсход). На паверхні растуць імхі і лішайнікі.
Валун дробназярністага граніту. Абвод 10,8 м, аб’ём 10,7 м³, вага 28,3 т.