Асанаўскі вялікі камень

(Перанакіравана з «Асанаўскі валун»)

«Вялікі камень» Асанаўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1].

Асанаўскі валун
Асанаўскі вялікі камень
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
2020 год
2020 год
РазьмяшчэньнеКрэўскі сельсавет, Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць (Беларусь)
Найбліжэйшае мястэчка Асаны
Каардынаты54°21′3″ пн. ш. 26°14′10″ у. д. / 54.35083° пн. ш. 26.23611° у. д. / 54.35083; 26.23611Каардынаты: 54°21′3″ пн. ш. 26°14′10″ у. д. / 54.35083° пн. ш. 26.23611° у. д. / 54.35083; 26.23611
Плошча20 м²
Сярэдняя вышыня298 м н.у.м.
Заснаваны 18 студзеня 2008 (16 гадоў таму)

Знаходзіцца за 800 мэтраў на захад ад вёскі Асаны. Ад лясной дарогі, што вядзе да в. Панарка, трэба ісьці да кар’ера, у 100 мэтрах ад якога знаходзіцца камень.

Валун ружовага граніту падобнага да рапаківі. Крышталы палявога шпату ў пародзе маюць выгляд прамакутніка памерам ад 1 да 6 см. Глыба прынесена ледавіком з тэрыторыі заходняй Фінляндыі прыкладна 130—150 тысячаў год таму падчас ашмянскай стадыі сожанскага аледзяненьня.

Абвод 14 м, аб’ём 21,1 м3, вага 56 т.

Літаратура

рэдагаваць