Чэрыкаўскі раён
Чэ́рыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы вобласьці. Чэрыкаўскі раён мяжуе з Амсьціслаўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Прапойскім і Чавускім раёнамі.
Чэрыкаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Чэрыкаў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня райвыканкаму | Аляксандра Міхеенка[d][1][2] |
Насельніцтва (2018) | 13 152[3] |
Шчыльнасьць | 13 чал./км² |
Плошча | 1020,2[4] км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 189 м 182 м[5] р. Сож — 131 м |
Месцазнаходжаньне Чэрыкаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гаспадарка
рэдагавацьУ верасьні 2021 году прыватнае прадпрыемства «Солар Лэнд» запусьціла ў раёне сонечную электрастанцыю магутнасьцю 109 мэгаватаў. Яе будаўніцтва коштам 170 млн даляраў доўжылася зь 2018 году сіламі беларускага і нямецкага падраднікаў з кітайскага абсталяваньня. Уласьнікам было брытанскае прадпрыемства «Камэліясайд». У лютым 2022 году распачалі камэрцыйнае выкарыстаньне электрастанцыі[6]. Яна налічвала 388 090 фотаэлектрычных модуляў і была найбольшай у Беларусі сонечнай электрастанцыяй. Яе ўласьнікам быў брытанскі грамадзянін Кіабад Тутанян Машад[7].
Гісторыя
рэдагавацьУ 1678 годзе Чэрыкаў стаў цэнтрам павету ў Магілёўскім ваяводзтве, менавіта тады Чэрыкаўшчына вызначылася як асобная адміністрацыйная адзінка. Да гэтага часу землі Чэрыкаўшчыны ўваходзілі ў розныя княствы, староствы, паветы. У канцы XVI стагодзьдзя чэрыкаўскія вёскі Лобча, Чудзінавічы, Язёры ўваходзілі ў Прапойскае; Вепрын і Глінь — Мсьціслаўскае; Паходавічы, Нарковічы, Вудага, Чэрыкаў — у Магілёўскае староствы.
З утварэньнем на аснове ўказу ад 10 студзеня 1778 году Магілёўскага намесьніцтва Чэрыкаў застаўся павятовым горадам. Двойчы на працягу шасьці гадоў Чэрыкаўскі павет мяняў сваю прыналежнасьць: у сьнежні 1796 году пры ўтварэньні Беларускай губэрні ўвайшоў у лік павятовых гарадоў. У 1802 годзе пры аднаўленьні Магілёўскай губэрні пакінуты ў ёй павятовым горадам.
У другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя тэрыторыя Чэрыкаўскага раёну ўваходзіла ў склад Даўжанскай, Камаровіцкай, Лабанаўскай, часткі Беліцкай, Дубровіцкай, Краснапольскай і Старынскай валасьцей Чэрыкаўскага павету.
17 ліпеня 1924 году быў створаны Чэрыкаўскі раён[8]. Ад 22 кастрычніка 2013[9] да 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму быў Аляксандар Мураўёў. Ад 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму зьяўляецца Міхаіл Касмачоў[10].
Геаграфія
рэдагавацьТэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, агульны нахіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж р. Сож. За 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Масква — Берасьце і Магілёў — Касьцюковічы.
Насельніцтва
рэдагавацьПаселішчы
рэдагавацьНаселеных пунктаў 114 (1991 год), у тым ліку г. Чэрыкаў — цэнтар раёну. 5 сельсаветаў: Вепрынскі, Верамейскі, Рэчыцкі, Сормаўскі, Язёрскі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.cherikovnews.by/vchera-v-zale-zasedanij-cherikovskogo-rajispolkoma-sostojalas-vneocherednaja-sessija-deputatov-cherikovskogo-rajonnogo-soveta-deputatov.html
- ^ http://president.gov.by/ru/news_ru/view/rassmotrenie-kadrovyx-voprosov-23231/
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Ні грошай, ні электрычнасці // Партал «Новы час», 12 чэрвеня 2023 г. Праверана 15 чэрвеня 2023 г.
- ^ Брытанец хоча вярнуць грошы, якія інвэставаў у Беларусі // Беларускае радыё «Рацыя», 2 жніўня 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
- ^ История (рас.) Чериковский районный исполнительный комитет
- ^ Максимов, Н. Ротация кадров (рас.)
- ^ Прыняцце кадравых рашэнняў Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 3 сакавіка 2016
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрыкаўскага р-на. — Мн.: Вышэйшая школа, 1994. с. 18, 40, 70.
- Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1974. — Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак. — 656 с. с. 265.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту
- Чэрыкаўскі раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Характарыстыка раёну(недаступная спасылка)