Расколаты камень
помнік прыроды ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Расколаты камень — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня. Знаходзіцца за 1,8 км на паўднёвы захад ад в. Якімавічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. 2 камлыгі дробназярністага шэрага граніту-гнэйсу з жылкамі ружовага граніту.
Паўночная камлыга даўжынёй 4,1 м, шырынёй 2,7 м, вышынёй 3,8 м, у абводзе 14 м, аб’ём 23 м³, маса каля 60 т; паўднёвая — даўжынёй 4 м, шырынёй 2,1 м, вышынёй 2,1 м, у абводзе 12 м, аб’ём 10 м³, маса каля 26 т.
Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі адзіным блёкам, які раскалоўся пры раставаньні лёду. У мінулым меў культавае значэньне. Ахоўны статус нададзены ў 1974 годзе.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5