Зенеўскі валун
Зе́неўскі валу́н — геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня на Беларусі. Разьмешчаны за 0,2 км на поўнач ад в. Зенеўцы Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Разьмяшчэньне | за 0,2 км на поўнач ад в. Зенеўцы |
---|---|
Каардынаты | 53°41′26″ пн. ш. 24°57′55″ у. д. / 53.69056° пн. ш. 24.96528° у. д.Каардынаты: 53°41′26″ пн. ш. 24°57′55″ у. д. / 53.69056° пн. ш. 24.96528° у. д. |
Буйны ледавіковы валун ружова-бурага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў. Даўжыня валуна складае 4,7 м, шырыня З м, вышыня 2,1 м, у абводзе 9,6 м, аб’ём 16 м³, маса каля 42 т. Прынесены ледавіком каля 220—110 тысячаў гадоў назад са Скандынавіі. На бакавой паверхні захавалася 25 штучных паглыбленьняў паўсфэрычнай формы (1—5 см у папярочніку, да 2,5 см глыбіні), зробленых чалавекам каля 2—2,5 тысячаў гадоў назад. У язычніцкія часы — прадмет пакланеньня.
Літаратура
рэдагаваць- Зенеўскі валун. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0