Гомельскі палацава-паркавы ансамбль

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′24″ пн. ш. 31°01′00″ у. д. / 52.42333° пн. ш. 31.016667° у. д. / 52.42333; 31.016667Каардынаты: 52°25′24″ пн. ш. 31°01′00″ у. д. / 52.42333° пн. ш. 31.016667° у. д. / 52.42333; 31.016667
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў на мапе Беларусі
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў на Вікісховішчы

Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII — сярэдзіны XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца ў цэнтры места, працягнуўся на 800 м ўздоўж высокага правага берага ракі Сажа. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль складаецца з палаца, парку, саборнай царквы і капліцы-пахавальні Паскевічаў. Этапы яго фармаваньня адлюстроўваюць эвалюцыю архітэктуры Беларусі канца XVIII — XIX стагодзьдзяў[1]. На тэрыторыі ансамблю знаходзіцца гарадзішча старажытнага і сярэднявечнага Гомля X—XVIII стагодзьдзяў.

Асноўны артыкул: Палац Румянцавых і Паскевічаў (Гомель)

Палац — кампазыцыйны цэнтар ансамблю. Галоўны корпус будаваўся ў 1777—1796 гадох. У 1800—1805 гадох каля аго збудавалі два службовыя флігелі. У 1837—1851 гадох праводзілася рэканструкцыя палаца, у выніку якой галоўны корпус і флігелі злучыліся галерэямі. Помнік архітэктуры клясыцызму.

 
Стаў «Лебядзінае возера»

Парк — найбольш захаваны ў Беларусі пэйзажны парк з элемэнтамі рамантызму. Мае плошчу 25 га. У парку налічваецца больш за 9 тысячаў дрэваў мясцовых і экзатычных пародаў (кедр сыбірскі, лістоўніца японская, хвоя чорная, конскі каштан звычайны, піхта бальзамічная, туя заходняя, дуб звычайны пірамідальны, хвою вэймутава ды іншыя). Элемэнты рамантызму — стаў «Лебядзінае возера» ў яры Гамеюку, вялікі і малы гроты, Верхні і Ніжні масты ды іншае[2].

У канцы XVIII ст. перад палацам заклалі парадны партэр, які займаў ўсю цэнтральную частку парку і разам з прылеглымі тэрыторыямі меў пэўныя элемэнты рэгулярнасьці. Перад арыентаваным на раку фасадам палаца знаходзіўся курданэр з падстрыжаным кустоўем і газонам. Астатнія пасадкі каля палаца мелі ляндшафтавую арганізацыю. За Гамеюком знаходзіўся пладовы сад з багатай аранжарэяй («Зімовы сад»). З 1834 году ў паркавых кампазыцыях значна ўзмацніўся рамантычны кірунак. На тэрасе каля вежы паставілі помнік Юзэфу Панятоўскаму, абапал якога — дзьве трафэйныя гарматы расейска-турэцкай вайны на мураваных пастамэнтах, на пляцоўцы курданэра — помнік князю Паскевічу. Апроч таго, дэкаратыўныя мармуровыя скульптуры аздаблялі парк перад фасадам палаца і на галоўных алеях[3].

У пачатку XX ст. пад краявідную вежу (маяк) пераабсталявалі комін былога цукровага заводу.

Саборная царква

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Гомель)

Саборная царква — помнік архітэктуры клясыцызму. Яе збудавалі на поўнач ад палаца ў 1809—1824 гадох паводле праекту архітэктара Джона Кларка.

Капліца-пахавальня Паскевічаў

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Капліца-пахавальня Паскевічаў

Капліца-пахавальня Паскевічаў — прыклад маскоўска-яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Яе збудавалі ў 1870—1889 гадох каля саборнай царквы паводле праекту архітэктара Яўгена Чарвінскага. Тут спачылі 8 прадстаўнікоў роду Паскевічаў.

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 158.
  2. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 160.
  3. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 159.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  310Г000044