Лепельскі раён
Ле́пельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 32 764 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Лепель.
Лепельскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Лепель |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Міхаіл Кісялевіч[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 32 764[2] |
Шчыльнасьць | 18 чал./км² |
Плошча | 1822,22[3] км² |
Месцазнаходжаньне Лепельскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-32 |
Паштовыя індэксы | 211 0хх, 211 1хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён падзяляецца на 9 сельсаветаў: Баброўскі, Бароўскі, Валосавіцкі, Горскі, Домжарыцкі, Каменскі, Лепельскі, Слабадзкі, Стайскі.
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 17 ліпеня 1924 году.
Геаграфія
рэдагавацьМяжуе зь Бешанковіцкім, Чашніцкім, Докшыцкім, Ушацкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Крупскім і Барысаўскім раёнамі Менскай вобласьці. Уключае 232 сельскія населеныя пункты, 9 сельсаветаў.
Паўднева-заходняя частка раёну разьмешчана ў межах Верхнябярэзінскай нізіны, паўночна-заходняя — у межах Пышнагорскага ўзвышша, паўднёва-ўсходняя — Лукомскага ўзвышша. Паверхня пласкахвалістая. Пераважаюць вышыні 150—170 м, найвышэйшы пункт 279 м.
Найбольшыя рэкі: Эса з прытокамі Байнай, Сьвядзіцай і Бярэшчай; Вула, Зеха. У Лепельскім раёне 137 азёраў з назвамі і 70 бяз назваў, найбольшыя: Лепельскае, Окана, Бярэшча, Тэкліц і Астроўна.
Насельніцтва
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Анатоль Вярцінскі (1931, в. Дзямешкава - 2022) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык
- Тодар Кляшторны (1903, Парэчча — 1937) — беларускі паэт, перакладчык, ахвяра камуністычных рэпрэсій
Адукацыя
рэдагаваць- Лепельскі гідрамэліярацыйны тэхнікум
Транспарт
рэдагавацьЧыгунка Ворша — Лепель. Аўтадарогамі раён зьвязаны з Полацкам, Менскам, Віцебскам, Воршай, Улай.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://lepel.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛепельскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў