Узьдзенскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі

У́зьдзенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 23 481 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўзда.

Узьдзенскі раён

(Уздзенскі раён)
Coat of arms of Uzda.svg
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Узда
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Сяргей Савіцкі[d][1]
Насельніцтва (2018) 23 481[2]
Шчыльнасьць 19,9 чал./км²
Плошча 1181,16[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 197 м[4]
Месцазнаходжаньне Узьдзенскага раёну
Узьдзенскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-18
Паштовыя індэксы 223 4хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішчаРэдагаваць

Мяжуе з Капыльскім, Койданаўскім, Стаўпецкім, Слуцкім, Пухавіцкім і Менскім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапніРэдагаваць

Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах Стаўпецкай раўніны і адгор’яў Менскага ўзвышша. Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная 219 м (каля аграгарадка Возера).

Клімат і расьліннасьцьРэдагаваць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Ападкаў 632 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 190 дзён.

Пад лясамі 39% тэрыторыі раёну, найвялікшы масіў Лашанскае лецішча. Пад балотамі 1,6% плошчы.

ГідраграфіяРэдагаваць

Галоўныя рэкі — Нёман з прытокамі Вусай і Лошай, на ўсходзе — Шаць (прыток Пцічы).

Гаспадарчая дзейнасьцьРэдагаваць

Малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Слуцак — Мікашэвічы, Менск — Узда — Капыль, Мар’іна Горка — Узда — Стоўпцы.

НасельніцтваРэдагаваць

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 23 657 чалавек[5] (перапіс); 2016 год — 23 215 чалавек[6]; 2017 год — 23 287 чалавек[7]; 2018 год — 23 481 чалавек[2]

Інфармацыя для турыстаўРэдагаваць

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1838—40) у аг. Возера, Сьвята-Пакроўская царква (ХІХ ст.) у в. Забалацьце, Сьвята-Пакроўская царква (1897) у аг. Хатляны, сядзіба ў в. Наднёман (ХІХ ст.), касьцёл (XVI ст.) і сядзіба ў в. Кухцічы (Першамайск) (1-я палова ХІХ ст.), сядзіба (1-я палова ХІХ ст.) у в. Таўкачэвічы, касьцёл (ХІХ ст.) і царква ў месьце Ўзда.

Асобы, зьвязаныя з Узьдзенскім раёнамРэдагаваць

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелРэдагаваць

Адміністрацыйна раён падзяляецца на 6 сельсаветаў: Азерскі, Дзешчанскі,Нёманскі, Слабадзкі, Узьдзенскі, Хатлянскі.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ http://www.uzda.gov.by/ru/authorities/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

ЛітаратураРэдагаваць

  • Узденский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Узьдзенскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў