Вялікі камень мажэйкаўскі
(Перанакіравана з «Мажэйкаўскі валун»)
Вялікі камень мажэйкаўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік дзяржаўнага значэньня. Знаходзіцца ў 800 мэтрах на паўднёвы-захад ад вёскі Мажэйкі Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці, у 800 мэтрах на поўнач ад вёскі Орлі.
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП | |
Разьмяшчэньне | у 800 мэтрах на паўднёвы-захад ад вёскі Мажэйкі, Гродзенскай вобласьці |
---|---|
Каардынаты | 54°1′1″ пн. ш. 25°0′03″ у. д. / 54.01694° пн. ш. 25.00083° у. д.Каардынаты: 54°1′1″ пн. ш. 25°0′03″ у. д. / 54.01694° пн. ш. 25.00083° у. д. |
Апісаньне
рэдагавацьВалун зьяўляецца другім па велічыні бачнай часткі ў Вярэнаўскім раёне. Складаецца з чырвонага граніту з дробназярністым уключэньнем крышталёў палявога шпату клеткавай формы. Дадзены валун прынесены ледніком з тэрыторыі Скандынавіі падчас сожанскага зьледзяненьня.
Валун упершыню згаданы ў 1935 годзе.
Даўжыня 4,8 мэтра.