Вялікі камень кудаеўскі

(Перанакіравана з «Кудаеўскі валун»)

Вялікі камень кудаеўскі — валун у Беларусі, геалягічны помнік дзяржаўнага значэньня, ляжыць у кар’еры за адзін кілямэтар на поўдзень ад вёскі Кудаева Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. [1] [2]

Вялікі камень кудаеўскі
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
РазьмяшчэньнеБеларусь, Аршанскі раён
Каардынаты54°33′05″ пн. ш. 30°31′34″ у. д. / 54.55139° пн. ш. 30.52611° у. д. / 54.55139; 30.52611Каардынаты: 54°33′05″ пн. ш. 30°31′34″ у. д. / 54.55139° пн. ш. 30.52611° у. д. / 54.55139; 30.52611
Плошча141,9 м²

Апісаньне

рэдагаваць

Вялікі камень выкапалі пры распрацоўкі мясцовага кар’ера ў другой палове XX стагодзьдзя. Плошча помніка — 34,5 м², плошча ахоўнай зоны — 141,9 м². Доўгая вось яго дасягае 6,9 м, кароткая — 5 м, вышыня — 2 м, акружнасьць — 22,8 м, вага — больш за 180 т. Камень — чырвона-серы гранітрапаківі», прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў таму з Аляндзкіх астравоў.

Гэта трэці па велічыні камень Беларусі. Другі (памеры 10.2×6×4 м.) — Чортаў камень (камень-кравец) ля вёскі Вароніна ў Сеньненскім раёне. Першы (памеры 11×5.6×2.8 м.) — Вялікі камень ля вёскі Горкі ў Шумілінскім раёне.

  1. ^ Геология Беларуси. / Под ред.: А. С. Махнача, Р. Г. Гарецкого, А. В. Матвеева. — Мн.: Институт геологических наук НАН Беларуси, 2001. — С. 711 (№ 291). — 815 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6117-56-9
  2. ^ Калинин, Михаил Юрьевич. Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района. — Мн.: Белсэнс, 2008. — С. 104—108. — 159 с. — 1200 ас. — ISBN 978-985-6474-78-4

Літаратура

рэдагаваць