Капыльскі раён
Капы́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 27 901 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Капыль.
Капыльскі раён Kapylski rajon? | |
![]() | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Капыль |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня райвыканкаму | Сяргей Пілішчык[d] |
Насельніцтва (2018) | 27 901[1] |
Шчыльнасьць | 17,4 чал./км² |
Плошча | 1607,66[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 243,6 м |
Месцазнаходжаньне Капыльскага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Тэлефонны код | +375-17-19 |
Паштовыя індэксы | 223 9хх |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Геаграфічнае становішчаРэдагаваць
Мяжуе з Салігорскім, Слуцкім, Стаўпецкім, Нясьвіскім, Узьдзенскім і Клецкім раёнамі Менскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапніРэдагаваць
Рэльеф раёну пераважна раўнінны. З захаду на ўсход яго перасякае Капыльская града. Пераважаюць вышыні 160—200 м, максымальная 243 м (каля в. Нізкавічы).
Сярод карысных выкапняў Капыльскага раёну пераважае торф, агульным запасам 26 млн т. Радовішча крэйды «Загуменьне» запасам 218 тыс. т. Ёсьць таксама радовішчы жвіру і пяску з агульным запасам 25 млн м³.
Клімат і расьліннасьцьРэдагаваць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 611 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 192 дні.
ГідраграфіяРэдагаваць
Па тэрыторыі раёну цячэ 28 малых рэчак і праходзіць рыбапрапускны канал. На поўначы цячэ рака Нёман, але яе працягласьць у межах раёну невялікая — каля 4 км. На рацэ Морачы разьмяшчаецца Чырвонаслабадзкое вадасховішча.
Гаспадарчая дзейнасьцьРэдагаваць
Малочна-мясная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля. Пасевы зерневых і кармавых культураў, цукровага бураку, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай прамысловасьці, па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.
Тэрыторыю раёну перасякаюць чыгунка Баранавічы — Асіпавічы, аўтамабільныя дарогі Бабруйск — Слуцак — Берасьце, Асіпавічы — Баранавічы.
НасельніцтваРэдагаваць
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
Захаваліся помнікі архітэктуры й садова-паркавага мастацтва: парк у в. Бабоўня, Сьвята-Прачысьценская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Васільчыцы, царква (2-я палова XIX ст.) у в. Карачаўшчына, Сьвята-Ўзьнясенская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Кіявічы, царква (сярэдзіна XIX ст.) у в. Комсічы, Сьвята-Георгіеўская царква (пачатак XX ст.) у в. Лешня; касьцёл (XIX ст.) у в. Савічы, царква (2-я палова XIX ст.) у в. Семежаў, капліца ў в. Цімкавічы, Сьвята-Траецкая царква ў в. Цялядавічы, сядзіба (XIX ст.) і Касьцёл у Гонар Зьняцьця з Крыжа Збавіцеля ў в. Грозаў, сядзібы (XVIII ст. — XIX ст.) у вёсках Вялікая Раеўка, Гразавок, Дунаева, Сунаі, Сьвінка і інш.; сыраварня (ХІХ ст.) у в. Чырвоная Дуброва.
КультураРэдагаваць
Выдаецца газэта «Слава працы». Вёска Семежаў вядомая сьвяткаваньнем Цары Каляды, уключаным у Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Сыстэма адукацыі складаецца з 48 установаў адукацыі, 67 установаў культуры, 9 народных самадзейных калектываў, узорны самадзейны народны калектыў «Цары». 80 спартовых збудаваньняў. Працуе Копыльская дзіцяча-юнацкая спартовая школа[8], Дзіцяча-юнацкая спартовая школа АФП РК прафсаюзу работнікаў АПК. У Капылі ды ў Цімкавічах працуюць дзіцячыя школы мастацтваў (філіялы ў вёсках Слабада-Кучынка, Семежаў, Быстрыца, Канюхі, Старыца).
АсобыРэдагаваць
Вёска Думічы — радзіма дзяржаўнага дзеяча Беларусі Аляксандра Ёсіфавіча Сташэўскага (1889—1938), в. Сьвінка — беларускага пісьменьніка Васіля Сташэўскага (1895—1937), в. Слабада-Кучынка — беларускага пісьменьніка і крытыка Адама Бабарэкі (1899—1938), в. Быстрыца — дзяржаўнага дзеяча Беларусі Івана Варвашэні (1904—1957), в. Жабчава — беларускага пісьменьніка Кузьмы Чорнага (1900—1944), в. Пясковае — беларускіх паэтаў Анатоля Астрэйкі (1911—1978) і Адама Русака (1904—1987), в. Труханавічы — беларускага пісьменьніка Яна Скрыгана (1905—1992), в. Вуглы — беларускага паэта Аляксея Коршака (1920—1945), в. Канюхі — беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча (1927—1994).
- Павал Жаўрыд (1889, в. Цецяроўка — 1939) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну
- Алесь Ліпай (1966, в. Андросаўшчына — 2018) — беларускі журналіст і паэт
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Население Копыльский районный исполнительный комитет(рас.)
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Інфармацыя на старонцы Менскага аблвыканкаму(рас.)
ЛітаратураРэдагаваць
- Копыльский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- Памяць: Капыльскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — 635, [3] с.: іл. ISBN 985-08-0113-1.
- Варанцова, Таццяна Аляксандраўна. «Навекі постаць сваю захаваўшыя…» / Т. А. Варанцова ; ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей», Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь. — Мн. : Белсэнс, 2010. ISBN 978-985-6946-27-4.
- Гонар і слава Капыльшчыны / Склад.: Н. У. Холад, Н. А. Гурло. — Капыль : Центр. раён б-ка, 2000. — 22 с.
- Гонар і слава Капыльшчыны : Навук. дзеячы / Склад.: Н. У. Холад, Н. А. Гурло. — Капыль : Цэнтр. раён. б-ка, 2000. — 41 с.
- Андрэй Лятчэня. Непаўторныя тканіны Капыльшчыны / Аддз. культуры Капыл. райвыканкама, Капыл. раён. каязн. музей ; Склад. А.Лятчэня. — Капыль : Слава працы, 2003. — 47 с ; 20 см.