Крыніца (гідралёгія)
гідралёгія
Крыні́ца — натуральны выхад падземных водаў на наземную паверхню на сушы або пад вадой (падводная крыніца).
На ўтварэньне крыніц могуць уплываць розныя фактары:
- перасячэньне ваданосных паземаў адмоўнымі формамі сучаснага рэльефу (напрыклад, рачнымі далінамі, ярамі, азёрнымі катлавінамі);
- геалягічна-структурнымі асаблівасьцямі мясцовасьці (наяўнасьцю расколінаў, зонаў тэхнічных парушэньняў, кантактаў вывяржаных і асадкавых пародаў);
- фільтрацыйнай неаднастайнасьцю водаўтрымальных пародаў і інш.
Крыніцы бываюць: узыходзячымі — напорнымі і спадаючымі — безнапорнымі; часова дзейнымі (сэзоннымі) і пастаянна дзейнымі і інш.
Паводле тэмпэратуры крыніцы падзяляюцца на халодныя, цёплыя, гарачыя і кіпячыя.
Таксама вылучаюць крыніцы ў залежнасьці ад сілкаваньня вылучаюць грунтавай або артэзіянскай вадой.
Хімічны і газавы склад крыніц зазвычай разнастайны; ён вызначаецца пераважна складам падземных водаў і агульнымі гідрагеалягічнымі ўмовамі раёну.
Літаратура
рэдагаваць- Источники, ключи или родники // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- Овчинников А. М. Общая гидрогеология. М., 1954.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніца (гідралёгія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў