Геалягічны помнік прыроды
Камень філярэтаў
Камень філярэтаў, Т. Барэці, да 1900 г.
Камень філярэтаў, Т. Барэці, да 1900 г.
Краіна Беларусь
Карчова Баранавіцкі раён
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1]
Камень філярэтаў на Вікісховішчы

Каме́нь філярэ́таў — геалягічны помнік прыроды ў Беларусі (з 1972 р.). Знаходзіцца за 500 м на паўночны захад ад в. Карчова Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці, ва ўрочышчы Кут, недалёка ад Туганавіцкага парку.

Валун сярэднезярністага граніту з крышталямі амфіболу. Даўжыня 4,1 м, шырыня 3 м, вышыня 1,9 м, у абводзе 13,9 м, аб’ём 12 м³, маса каля 32 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тысячаў гадоў таму са Скандынавіі.

Месца сустрэч «філярэтаў», сябраў кансьпіратыўнага таварыства патрыятычнай студэнцкай моладзі: А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, І. Дамейкі, Ю. Яжэўскага, Ф. Малеўскага і інш. У сувязі з гэтым валун атрымаў вядомасьць як «Камень філярэтаў».

Літаратура

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  12Д000728
  1. ^ а б https://heritage.gov.by/catalog/kamen-filaretau