Хоцімскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі

Хо́цімскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Хоцімскі раён мяжуе на захадзе і паўднёвым захадзе з Касьцюковіцкім (працягласьць граніцы — 45 км) і Клімавіцкім (25 км) раёнамі Магілёўскай вобласьці і зь Ершыцкім раёнам Смаленскай вобласьці (39 км), на поўначы — з Клятнянскім раёнам (15 км), на поўдні — з Сураскім раёнам (44 км) Бранскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.

Хоцімскі раён
Coat of Arms of Chocimsk, Belarus.pngFlag of Chocimsk.png
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Хоцімск
Кіраўнік Міхаіл Куксянкоў[1]
Насельніцтва (2018) 10 389[2]
Шчыльнасьць 12,1 чал./км²
Плошча 858,87[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 165 м[4]
Месцазнаходжаньне Хоцімскага раёну
Хоцімскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Працягласьць раёну з поўначы на поўдзень — 46 км, а з усходу на захад — 32 км.

ГісторыяРэдагаваць

17 ліпеня 1924 году быў створаны Хоцімскі раён.

З 27 верасьня 1938 году Хоцімск зьяўляецца гарадзкім пасёлкам.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьнеРэдагаваць

Сельскіх населеных пунктаў — 93. Раён падзелены на 8 сельскіх саветаў: Батаеўскі, Баханскі, Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Велікаліпаўскі, Забялышынскі, Трасьцінскі. Скасаваны сельсаветы: Янаўскі, Чарняўскі.

НасельніцтваРэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 17,0 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 13,8 тыс. чал.; 2009 год — 13 057 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 10 977 чал.[6]; 2017 год — 10 639 чал.[7]; 2018 год — 10 389 чал.[2]

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ http://www.khotimsk.gov.by/vlast/raiispolkom
  2. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ GeoNames — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Хоцімскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў