Вялікі камень мацкійскі
помнік прыроды
(Перанакіравана з «Мацкійскі валун»)
Вялі́кі ка́мень мацкі́йскі — геалягічны помнік прыроды Беларусі. Разьмешчаны за 400 м на паўночны захад ад в. Мацкі Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.
Апісаньне
рэдагавацьВалун складзены з граніту сярэднезярністага з кварцава-палевашпатавымі жылкамі таўшчынёй да З—5 см. Даўжыня 3,9 м, шырыня 3 м, вышыня 1,1 м, у абводзе 10,1 м, аб'ём бачнай часткі 12,8 м³, маса каля 34 т. Прынесены ледавіком каля 15—20 тысяч гадоў назад са Скандынавіі. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Мацкійскі Вялікі камень. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
Спасылкі
рэдагавацьВялікі камень мацкійскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў