Георгі Валкавыцкі
Гео́ргі Валкавы́цкі (польск. Jerzy Wołkowycki; 13 сакавіка 1923, Белавежа, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 7 красавіка 2013, Белавежа, Падляскае ваяводзтва, Польшча; Псэўданімы: Юрка Зубрыцкі; Сідар Макацёр) — беларускі паэт і пісьменьнік, заснавальнік штотыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва».
Георгі Валкавыцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 сакавіка 1923 |
Памёр | 7 красавіка 2013 (90 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзіўся 13 сакавіка 1923 году ў в. Белавежа Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.
Скончыў сямігодку й рамесную школу, працаваў лесьніком, рабочым, сьлесарам. У часе Другой сусьветнай вайны ваяваў, трапіў у нямецкі палон.
Па вайне паступіў у Акадэмію палітычных навук у Варшаве, але пасьля першага курсу пайшоў вучыцца ў Літаратурны інстытут у Маскве, які скончыў у 1954 годзе[1].
Працаваў у «Газэце беластоцкай(pl)» у Беластоку. Заснавальнік і рэдактар (1956—1987) газэты беларусаў Польшчы «Ніва». Рэдагаваў таксама «Беларускія календары» і літаратурныя выданьні. З 1987 году на пэнсіі.
Памёр 7 красавіка 2013 году ў Белавежы, дзе і быў пахаваны.
ТворчасьцьРэдагаваць
Дэбютаваў у друку ў 1948 року.
Аўтар зборніка лірыкі «Рознагодзьдзе» (Беласток, 1989) і кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кнігаў «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991), «Белая вязь» (Беласток, 1998), «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Памёр заснавальнік беластоцкай «Нівы» // Радыё «Свабода», 8 красавіка 2013 г. Праверана 9 красавіка 2013 г.
ЛітаратураРэдагаваць
- Біяграфічныя даведкі // Панароўе. Анталогія апавядання / Уклад. Г. Валкавыцкі, Бібліятэка БЛА «Белавежа». — Беласток, 2003. — 162 с.