Бельскі павятовы аддзел БГКТ

(Перанакіравана з «Бельскі аддзел БГКТ»)

Бельскі павятовы аддзел Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства ў Польшчыаддзел, які дзейнічаў у Бельскім павеце ПНР. Сядзіба аддзелу была ў месьце Бельск.

Бельскі павятовы аддзел БГКТ
Даведка
Дата ўтварэньня26 лютага 1956 (68 гадоў таму)
СядзібаСьцяг ПольшчыПНР, Бельск
Дзейнічае ў месцахБельскі павет
Службовыя мовыбеларуская
Галоўная ўправаЗьезд БГКТ, ГП БГКТ

Яго памкненьні да пашырэньня таварыства спраўлялі ў Бельскім аддзеле БГКТ пад старшынствам Канстанціна Майсені. Сакрат Яновіч спамінаў:

Зусім іначай выглядала бельская акцыя пад патранатам менавіта Майсені. Ён склікаў актыў — жыватастае павятовае начальства — арганізоўваў адну або дзьве аўтамашыны (камітэцкую, магістрацкую) і развозіў кадру, скажам, у восем вёсак, быццам парашутыстаў па адным у кожнае. Такім чынам за вечар мелі някепскую лічбу наваўтвораных ячэек. Што выклікала паніку ў польскім грамадзтве, шугалі плёткі: вось-вось прыйдуць сюды саветы са сваёю Беларускаю ССР.

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[1].

5 траўня 1963 году была справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Бельскага аддзелу БГКТ.

Глядзі таксама

рэдагаваць
  1. ^ Сакрат Яновіч Ня жаль пражытага. Успаміны. Беласток 2002 189 ст.106 ст. Бібліятэка БЛА Белавежа

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць