Зьезд БГКТ (Польшча)

Зьезд Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства ў Польшчы быў найвышэжйшым урадам БГКТ.

Устаноўчы (першы) зьезд

рэдагаваць

Праз тыдзень пасьля зьезду выпусьцілі газэту «Ніва» (пад чыслом 4 сакавіка 1956 году), якая мела справаздачу аб зьезьдзе, кароткі выдрук дакладу. Надрукавалі там жа асабовы склад Галоўнага праўленьня, прэзыдыюма й сакратарыяту, Галоўнае рэвізыйнае камісыі, пастановы. Яны існавалі да другога зьезду БГКТ.

29 верасьня 1957 году другі сабор ГП БГКТ прыйшоў да высновы, што пасьля першага сабору ГП БГКТ гурткі сталі чыноўніцкаю ўстановаю. Яна толькі запісвае ў членства БГКТ і не займаецца грамадзка-культурнаю дзейнасьцю. Пры ГП БГКТ стварылі Эканамічную камісыю для разьвіцьця гарпадаркі беларусаў з улікам мясцовае сыравіны. Былі беды з Варшаўскім ВНУ, дзе катэдра беларускага мовазнаўства мела пытаньні з прыймом на яго вучняў. Дырэктар ліцэя ў Бельску Яраслаў Кастыцэвіч быў тым незадаволены.

30 сакавіка 1958 году адбыўся другі зьезд БГКТ. На ім таварыства мела 42 гуртка. Зьезд прыняў пастанову:

— Актывізаваць гурткі! — гэты заклік цяпер будзе гучаць на усіх нашых форумах (з аднолькавым вынікам).
— Трэба дабіцца, каб у кожнае беларускае вёсцы быў гурток БГКТ!
Дагэтуль дабіваемся...

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[1].

29 траўня 1960 году адбыўся трэці зьезд БГКТ. Таварыства мела ў 1960 годзе 119 гурткоў, 3395 членаў. Галоўная задача Таварыства — «Шырэй пракладваць дарогу сацыялістычным пераўтварэньням!», «галоўным полем дзейнасьці БГКТ» — вёска.

16 чэрвеня 1963 году адбыўся чацьверты зьезд БГКТ.

З 26 па 27 студзеня 1966 году адбыўся пяты зьезд БГКТ. Зьезд быў напружаны, хоць пасьля дзесяцігодзьдзя. Асобам, якія былі праціўнікамі Ўл. Юзьвюку, не далі голасу. Спынілі гутарку. Выбары Праўленьня БГКТ былі пад строгім наглялам уладаў. Гарадзкі аддзел прасіў тайнага галасаваньня пры выбарах Праўленьня, бо статут тое дазваляў. Ўлады не дапусьцілі тайнага галасаваньня, бо гэта азначаў недавер да ЦК ПАРП з боку зьезду БГКТ. Выбралі новага Старшыню БГКТ Вінцука Склубоўскага.

18 траўня 1969 году адбыўся шосты зьезд БГКТ. Старшыня Вінцук Склубоўскі гаварыў «нягледзячы на значныя недахопы ў працы многіх гурткоў і некаторых аддзелаў, дасягеньні аказаліся аграмаднымі». Паслы на зьезд была з нядобрымі навінамі, бо не хапала грошаў, людзей, самадзейнасьці і г.д. Зьезд рашыў прыняць удзел у выбарах у Народныя рады і Сойм ПНР, галасаваць за Фронт адзінства народу, ўключыцца ў сьвяткаваньне 25-годзьдзя ПНР, адзначыць гадавіны ПНР і БССР. На зьезьдзе выбралі Галоўнае Праўленьне БГКТ. Г. Валкавыцкага не выбралі:

Перад выбарам (назначэньнем) новых улад Кастанчук адклікаў мяне ўбок і сказаў:
— У прэзыдыюм ГП вас не прапануем, каб узьняць аўтарытэт Хмялеўскаму: хай адчувае сабе свабодна.
Я, вядома, не хачу закабальваць старшыню і з разуменьнем прымаю партыйнае рашэньне.

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[2].

Зьезд пастанавіў выканаць рашэньні пятага зьезду БГКТ. Выбралі новых начальнікаў:

24 верасьня 1972 году адбыўся сёмы зьезд БГКТ[3]. Былі выбраныя найвышыэйшыя ўраднікі Галоўнага Праўленьня Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства. Грамадзкім старшынём стаў Старшыня Гайнаўскае Павятовае Рады Мікалай Самоцік. Платным, а не грамадзкім, пісарам прадоўжыў сваю работу Янка Зенюк. Начальнік з МУС Польшчы Ярмак звольніў з работы Янку Зенюка, а Старшыню ГП БГКТ Мікалая Самоціка зрабіў платным Старшынём ГП БГКТ[4]. Г. Валкавыцкі пайшоў да галоўнага рэдактара «Беластоцкае газэты» Юрковіча, каб той далажыў Пісару Беластоцкага выканкаму ПАРП З. Куроўскаму. Янка Зенюк быў пазваны да З. Куроўскага, дзе высьветлілася, што да зьезду прыняў рашэньне З. Куроўскі. Мікалай Самоцік атрымаў кватэру ў Беластоку і перайшоў на работу ў ГП БГКТ, а Янка Зенюк пачаў рабіць бясплатна на грамадзкіх пачатках.

30 траўня 1976 году адбыўся восьмы зьезд БГКТ. Урачыста адзначылі 20-годзьдзе таварыства. Колькасьць таварыства засталося нязьменным з 1972 году. Дзейнічалі: літаб'яднаньне «Белавежа», навуковы гурток і газэта «Ніва». Газэта «Ніва» ў 1976 годзе мела наклад у 8000 асобнікаў. Літаб'яднаньне «Белавежа» правяла 10 літаратурных сэмінараў, выйшлі зборнікі вершаў:

13 сакавіка 1975 году правялі навуковую сэсыю прысьвечаную грамадзкаму й культурна-асьветнаму жыцьцю беларусаў у Польшчы.

ГП БГКТ зрабіла перад зьездам памятныя мэдалі «ХХ год БГКТ» і ўпершыню выпусьцілі нагрудныя знакі.

ГП БГКТ пераўтварыла будову таварыства. Яна стала простаю. Зьніклі аддзелы. Галоўнае Праўленьне БГКТ непасрэдна зьвязвалася з гурткамі.

1 чэрвеня 1980 году адбыўся дзявяты зьезд БГКТ. Колькасьць таварышаў БГКТ не расло. Адбылося абнаўленьне асабовага складу, бо стала больш маладых. З 5871 членаў — 3395 членаў ва ўзросьце да трыццаці гадоў, а пэнсыянэраў толькі 156 асоб. Паміж зьездамі было выпушчана 4 літаратурныя зборнікі. Зьезд прыняў рашэньне аб павелічэньні колькасьці таварышаў і гурткоў БГКТ, на пабуджэньне большае самастойнасьці й самадзейнасьці, на пашырэньне конкурсу «Беларуская песьня» і падобныя мерапрыемствы.

6 траўня 1984 году адбыўся дзясяты зьезд БГКТ. Зьезд быў ціхі. «Маладыя» маўчалі й не крычалі, а «старыя» вырашылі ўсе пытаньні, асабліва асабовыя й пасадовыя. Старшынём БГКТ стаў Аляксандар Баршчэўскі. На зьездзе выступіў Віктар Швед і прачытаў верш:

Вялікае ў нас сёньня сьвята,
Як многа радасьці ў вачах!

— Георгі Валкавыцкі. «Віры. Нататкі рэдактара». 1991 год[5].

Пастановы зьезда не былі выкананыя. БГКТ прыйшло да зьезду са стратамі. Колькасьць вучняў беларускае мову паменшала. Выдавецкая дзейнасьць малая. 1 ліпеня 1984 году газэта «Ніва» надрукавала пастановы дзясятага зьезду БГКТ. Г. Валкавыцкі з-за хваробы тромбафлябіту пачаў думаць аб адстаўцы і папрасіў не выбіраць яго ў прэзыдыюм БГКТ. Хацеў кінуць газэту «Ніву», але застаўся ў ёй на пасадзе галоўнага рэдактара.

Старшыні БГКТ:

  1. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 44. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  2. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 119. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  3. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 136. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  4. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 137. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  5. ^  Валкавыцкі, Георгі Віры. Нататкі рэдактара / Я. Чыквін. — Беласток: Ортдрук, 1991. — С. 174. — 184 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).