Новая дарога
«Но́вая даро́га» — штотыднёвая беларускамоўная газэта, якая выдавалася ў 1942—44 роках у акупаваным нацыстамі Беластоку.
Новая дарога | |
Тып | Тыднёвік |
---|---|
Выдавец | Беларускі нацыянальны камітэт Беларускае нацыянальнае згуртаваньне |
Галоўны рэдактар | Хведар Ільяшэвіч |
Заснаваная | 1942 |
Закрытая | 1944 |
Мова | Беларуская |
Штаб-кватэра | Беласток, Усходняя Прусія, Трэці райх |
Выдавец — беластоцкае Беларускае нацыянальнае згуртаваньне. Галоўны рэдактар — Хведар Ільяшэвіч. У рэдакцыі працавалі між іншага Юры Попка і Масей Сяднёў.
Газэта публікавала ваенныя зводкі, артыкулы на міжнародныя тэмы, агляды сацыяльна-эканамічнай сытуацыі на Беларусі, матэрыялы антысэміцкага, антыпольскага, антырасейскага і пранямецкага характару. На старонках газэты зьмешчаныя артыкулы пра гістарычных асобаў, падзеі мінулага, старажытныя каштоўнасьці, успаміны, зьвесткі па геаграфіі Беларусі, рэцэнзіі, асобныя творы беларускіх пісьменьнікаў[1][2]. Друкавалася хроніка культурнага жыцьця, дапаможны вучэбны матэрыял, сельскагаспадарчыя парады.
Выйшла больш за 100 нумароў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ На пасадзе паэта Міра Лукша ў газэце Ніва
- ^ Вацік Асіповіч на пасадзе паэта ў часопісе Часопісе
Літаратура
рэдагаваць- Жумар С. «Новая дарога» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Жумарь С.В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны / БелНИИДАД. — Мн.: БелНИИДАД, 1996. — 286 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Новая дарога» // Камунікат (Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка)