Міхась Васілёк
Міхась Васілёк (сапр. Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч; 14 лістапада 1905, в. Баброўня, цяпер Гарадзенскі раён — 3 верасьня 1960, Горадня) — беларускі паэт, псэўданімы: Міхась Васілёк, Язэп Гром. Пляменьнік беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і паэта Макара Краўцова.
Міхась Васілёк | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч |
Псэўданімы | Міхась Васілёк, Язэп Гром |
Нарадзіўся | 14 лістапада 1905 |
Памёр | 3 верасьня 1960 (54 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, паэт |
Дэбют | першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) (канфіскаваны) |
Значныя творы | «З сялянскіх ніў» (Вільня, 1937), «Зоры над Нёманам» (1963) |
Творы на сайце Knihi.com | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і лесьніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 годзе ў Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве.
У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 годзе быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 году ўцёк з палону, дабраўся да родных мясьцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідзельскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псэўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку. Пасьля вызваленьня працаваў у скідзельскай раённай газэце «Чырвоны сьцяг» (1944—1946), а пазьней — у абласной газэце «Гродзенская праўда».
Памер у Горадні, пахаваны на праваслаўных гарадзенскіх могілках.
Літаратурная дзейнасьць
рэдагавацьУ друку выступаў з 1926 году ў віленскіх выданьнях.
Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) быў канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога зборніка быў забраны дэфэнзівай і зьнішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».
У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ Горадні імем паэт названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Міхась Касьцевіч. Над магілай таварыша Валодзі. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 14 лютага 1926. — № 6. — С. 2.
- Міх. Касьцевіч. О, Новы Годзе!.. / Л. Міцька // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 1 студзеня 1926. — № 1 (52). — С. 1.
- Міхась Васілёк. Васількі. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 2.
- М. Васілёк. Песьні. Вячэрняю парою. (Вершы). // Студэнская думка : часопіс. — 1928. — № 1 (8). — С. 27.
- М. Васілёк. Сьмялей! Бывай. (Вершы). // Студэнская думка : часопіс. — 1928. — № 2 (9). — С. 22, 23.
- Міхась Васілёк. Шум баравы. — Вільня: друкарня Левіна, 1929. — 127 с. — 1000 ас.
- Міхась Васілёк. «Наш дзень», «Паміж нягод, паміж штодзенных брудаў». (вершы) // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 50.
- Міхась Васілёк. З сялянскіх ніў. — Вільня: друкарня Баеўскага, 1937. — 32 с. — 1000 ас.
- Міхась Васілёк. Выбраныя вершы / прадмова: Піліп Пестрак. — Мінск: Дзярж. выд. БССР, 1950. — 170 с. — 8000 ас.
- Міхась Васілёк. Выбраныя творы: : Хмары над Нёманам ; Вершы з часопіса "Маланка" ; Песня за дротам ; З партызанскага сшытка ; Пагодны дзень / прадмова: Анатоль Вялюгін. — Мінск: Дзярж. выд. БССР, 1955. — 176 с. — 4000 ас.
- Міхась Васілёк. Вершы / Укладальнік і прадмова: Рыгор Няхай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. — 176 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — 5000 ас.
Літаратура
рэдагаваць- Васілёк Міхась // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Гардзіцкі А. К. Васілёк Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Калеснік, Уладзімір. Час і песні. — Мінск: Дзярж. выд. БССР, 1962. — С. 53—134. — 240 с.